02.09.2021 года прайшла інфармацыйная гадзіна Школы Актыўнага Грамадзяніна "Міжнароднае становішча напачатку Другой сусветнай вайны" для навучэнцаў 9 класа.
У мерапрыемстве актыўны ўдзел прыняла галоўны спецыяліст пагосцкага сельскага выканаўчага камітэта Цэдрык Таццяна Сямёнаўна. Навучэнцы прагледзелі мультымідыйную прэзентацыю, пазнаёміліся з тэматычнымі блокамі "Вынікі Першай сусветнай вайны", "Палітычныя мэты вядучых краін пасля Першай сусветнай вайны", "Прыход фашыстаў да ўлады ў Італіі і Германіі", "Палітыка "супакаення" агрэсара заходнееўрапейскіх краін", "Ачагі ваеннай напружанасці ў 30-ыя гг.", "Спробы стварэння сістэмы калектыўнай бяспекі. Германа-савецкі дагавор аб ненападзе". Прынялі ўдзел у абмеркаванні гэтых блокаў, адаказалі на пытанні: Чаму мірныя дагаворы, якія былі заключаны пасля Першай сусветнай вайны, не змаглі забяспечыць устойлівы мір?, Ці садзейнічалі палітычныя мэты найбуйнейшых краін свету захаванню сусветнага ўладкавання, якое склалася пасля Першай сусветнай вайны?, Чаму менавіта ў Германіі і Італіі найбольш актыўным быў фашысцкі рух?, Чаму нямецкае і італьянскае грамадства падтрымала фашыстаў?, Чаму палітыка «супакаення» агрэсара, якую праводзілі Вялікабрытанія і Францыя, спрыяла развязванн. Другой сусветнай вайны?, У якіх рэгіёнах у 1930-ыя гг. узніклі ачагі ваеннай напружанасці? Чым гэта тлумачылася?, Чаму ў 1930-я гг. СССР і краінах Заходняй Еўропы не ўдалося стварыць сістэму калектыўнай бяспекі? Якія гістарычныя падзеі, на вашу думку, спрыялі развязванню Другой сусветнай вайны? Фотасправаздачу глядзі тут
<font face="times new roman, times, serif">З метадычнымі рэкамендацыямі па правядзенні мерапрыемстваў інфармацыйна-адукацыйнага праекта "ШАГ" - "Школа Актыўнага Грамадзяніна" - можна азнаёміцца </font> тут.
Мультымідыйную прэзентацыю, падрыхтаваную Нацыянальным інстытутам адукацыі, можна прагледзіць тут.
Інфармацыйныя матэрыялы размешчаны тут.