Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Загад "Аб арганізацыі работы ў рамках праекта "Зялёныя школы"

Дата: 30 марта 2021 в 15:51, Обновлено 31 марта 2021 в 10:23

Упраўленне па адукацыі, спорце і турызме   Бярэзінскага

райвыканкама

 Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Любушанскі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад – сярэдняя школа”

ЗАГАД

Управление по образованию,

спорту и туризму Березинского райисполкома

Государственное учреждение образования «Любушанский

учебно-педагогический

 комплекс детский сад –

 средняя школа»

ПРИКАЗ

31.03.202162

аг. Любушаны                                             аг. Любушаны

Аб арганізацыі работы

ў рамках праекта

“Зялёныя школы”

         На падставе пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 06.11.2020 “Аб рэалізацыі праекта міжнароднай тэхнічнай дапамогі”, у мэтах арганізацыі работы ў праекце “Прыцягненне грамадскасці ў экалагічны маніторынг і паляпшэнне кіравання аховай навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні”, што фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца Праграмай развіцця ААН сумесна з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь, у рамках дзейнасці абласнога дапаможнага рэсурснага цэнтра “Зялёныя школы” на базе ДУДА “Барысаўскі цэнтр экалогіі і турызму” і на падставе Палажэння аб рэалізацыі праекта “Зялёныя школы”

ЗАГАДВАЮ:

     1. Арганізаваць з 01.04.2021 ва ўстанове адукацыі  работу па рэалізацыі адукацыйнага праекта “Зялёныя школы”.

     2. Прызначыць адказным каардынатарам па выкананні заданняў праекта “Зялёныя школы” Атрошчанка Г.М., намесніка дырэктара па асноўнай дзейнасці.

      3. Стварыць ініцыятыўную групу па рэалізацыі праекта “Зялёныя школы” ў складзе Абазовік А.Я., дырэктара ўстановы, Атрошчанка Г.М., намесніка дырэктара па асноўнай дзейнасці.

         4. Прызначыць:

Цыбулька І.У., настаўніка біялогіі і геаграфіі, адказным каардынатарам заданняў раздзела 1 “Біяразнастайнасць”,  раздзела 5 “Якасць атмасфернага паветра” і метадычнага забеспячэння дадзенага раздзела;

Несцяровіч В.У., настаўніка хіміі, адказным каардынатарам заданняў раздзела 3 “Водазберажэнне” і метадычнага забеспячэння дадзенага раздзела;

Бакула К.І., настаўніка фізікі, адказным каардынатарам заданняў раздзела 2 “Энергазберажэнне” і метадычнага забеспячэння дадзенага раздзела;

Гарбар А.В., настаўніка працоўнага навучання, адказным каардынатарам заданняў раздзела 4 "Абыходжанне з адходамі" і метадычнага забеспячэння дадзенага раздзела;

Фёдараву Н.В., педагога-арганізатара, адказным каардынатарам заданняў раздзела 6 «Інфармацыйна-экалагічныя мерапрыемствы па рабоце з мясцовай супольнасцю» і метадычнага забеспячэння дадзенага падзелу.

         5. Каардынатарам праекта арганізаваць дзейнасць вучняў у мерапрыемствах па раздзелах праекта “Зялёныя школы”.

         6. Намесніку дырэктара па асноўнай дзейнасці Атрошчанка Г.М.:

    6.1. да 01.04.2021 стварыць укладку “Зялёныя школы” на сайце ўстановы адукацыі;

     6.2. да 01.04.2021 размясціць загад установы адукацыі на сайце ўстановы адукацыі ва ўкладцы “Зялёныя школы”;

   6.3. рэгулярна інфармаваць навучэнцаў і іх законных прадстаўнікоў аб мерапрыемствах, якія рэалізуюцца ў рамках праекта “Зялёныя школы”, актыўна прыцягваць іх да ўдзелу ў праекце.

      7. Прызначыць кіраўніком па арганізацыі работы ў рамках праекта “Зялёныя школы” на базе ўстановы адукацыі   настаўнікі біялогіі Цыбулька І.У.

          8. Настаўніку біялогіі Цыбулька І.У. да 01.04.2021:

     8.1. распрацаваць план работы ўстановы адукацыі па рэалізацыі праекта і прадаставіць яго для размяшчэння на сайце ўстановы адукацыі ва ўкладцы “Зялёныя школы”;

        8.2. размясціць анкету-заяўку ўстаноўленага ўзору на сайце ўстановы адукацыі ва ўкладцы “Зялёныя школы”;

        8.3. да 05.04.2021 накіраваць анкету-заяўку ў адпаведны абласны рэсурсны цэнтр у электронным выглядзе;

   8.4. ажыццяўляць дзейнасць па рэалізацыі мерапрыемстваў на падставе Палажэння аб рэалізацыі праграмы “Зялёныя школы”;

       8.5. прадастаўляць справаздачы ў ДУДА “Барысаўскі цэнтр экалогіі і турызму”  па выкананні заданняў праекта  “Зялёныя школы” згодна з планам.

        9. Кантроль  за выкананнем загада ўскласці на намесніка дырэктара па асноўнай дзейнасці Яроцкую Т.Д.

  

Дырэктар                                                                          А.Я.Абазовік

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.