04.05.2021 года ва ўстанове адукацыі прайшлі адзіныя класныя гадзіны "Быць годнымі Вялікай Перамогі". Навучэнцы 1-4 класаў правялі літаратурна-музычную кампазіцыю, прагледзелі відэаролікі ваенных песень, у 5 класе прайшоў круглы стол "Мы за мір!", у 6 класе была арганізавана віктарына "Пераможная віктарына", у 7 класе прайшлі конкурс малюнкаў і конкурс чытальнікаў вершаў, у 8 класе - вусны часопіс, у 9 класе - пазнаваўчае мерапрыемства, у 10-11 класах завочнае падарожжа "Победы славные страницы".