Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Народная педагогіка як фактар павышэння якасці навучання і выхавання

Дата: 19 февраля 2019 в 21:46, Обновлено 19 февраля 2019 в 21:54
  Народная педагогіка – гэта педагогіка, створаная выхаваўчай практыкай народа. Яна сфарміравалася ў працэсе актыўнай творчай дзейнасці, якая забяспечвае пераемную сувязь пакаленняў. Пераемнасць у развіцці народнай педагогікі – непростае капіраванне прыёмаў і метадаў выхавання, а пастаяннае ўдасканальванне назапашанага вопыту. Таму народную педагогіку мы можам ахарактыразаваць як сукупнасць і ўзаемазалежнасць ідэй, поглядаў, меркаванняў, навыкаў і прыёмаў выхавання, адлюстраваных у народнай творчасці. Пры гэтым яе неабходна разглядаць як з’яву глыбокую і шырокую. Шырокую, бо яна ўключае ў сябе розныя віды працоўнай дзейнасці, традыцыі, звычаі, святы, гульні, вусную творчасць, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва, архітэктуру, скульптуру, танцы і т. п. Глыбокую, бо народная творчасць не з’яўляецца нечым дадзеным раз і назаўсёды, а знаходзіцца ў  пастаянным развіцці і абнаўленні, адлюстроўваючы рэчаіснасць і найбольш характэрныя рысы свайго часу. Можна сказаць, што ў шырокім сэнсе слова народная педагогіка – гэта ўсё з народнай творчасці, што непасрэдна ці апас-родкавана служыць справе выхавання.
     У народнай педагогіцы сфарміраваўся шэраг сродкаў і метадаў выхавання. Да сродкаў адносяцца ўсе віды народнай творчасці, з дапамогай якіх аказваецца выхаваўчае ўздзеянне на дзяцей, гэта значыць вусная народная творчасць, розныя віды працоўнай дзейнасці, рамёствы, гульні, традыцыі, звычаі, святы, дэкаратыўна-прыкладное мастацтва і г.д.
     Сярод асноўных сродкаў народнай педагогікі можна выдзяліць працу. Заняткі разнастайнымі відамі дзейнасці сфарміравалі пэўны тып характару, важнейшыя маральныя якасці беларуса.
    У працэсе працоўнай дзейнасці засвойваецца народная праграма выхавання. У яе складзе фізічнае развіццё і разумовае выхаванне. Не абыходзіцца народная праграма выхавання і без эстэтычнага выхавання.
    У рэшце, праца, - важны сродак духоўна-маральнага выхавання, таму што яна – падручнік маралі, а працавітасць – крытэрый маральнай ацэнкі асо-бы. Сумленнасць, праўдзівасць, сціпласць, павага да людзей, цярплівасць, упартасць у пераадольванні цяжкасцей, дысцыплінаванасць – вось няпоўны пералік маральных якасцей, што фарміруюцца ў працэсе далучэння да працы і ў ходзе яе.
      Праца выхоўвае глыбокае пачуццё патрыятызму – любоў і павагу зямлі-маці, зямлі-карміцелькі, да Бацькаўшчыны, народа-творцы.
  Асаблівасцю беларускай народнай педагогікі з’яўляецца наяўнасць багацейшага ў свеце фальклору, які валодае каласальным выхаваўчым патэн-цыялам. Сюды адносяцца казкі, прыказкі, калыханкі, загадкі, забаўлянкі і інш.
     Важны сродак і метад народнай педагогікі – гульня. У народных гуль-нях, як правіла, знаходзіць сваё адлюстраванне культура народа, яго светапогляд, сямейны ўклад жыцця, традыцыі, звычаі, вусная народная творчасць.
    Да сродкаў народнай педагогікі адносяцца традыцыі, звычаі, абрады. Яны ахопліваюць усё жыццё чалавека, робяць вялікі выхаваўчы ўплыў на развіццё і фарміраванне падрастаючага пакалення.
      Сродкамі народнай педагогікі з’яўляюцца і святы. Каляндарна-аграрныя, сямейныя, рэлігійныя, яны адлюстроўваюць своеасаблівасць побыту і культуры беларускага народа і ў яскравай эмацыянальнай форме далучаюць да яго ідэалаў.
       Такім чынам, у народнай педагогіцы існуюць эфектыўныя, апрабаваныя шматвяковым вопытам сродкі і метады выхавання, якія сфарміравалі шмат пакаленняў беларусаў.
     Пастулаты народнай педагогікі:
  1. Беларусы любяць дзяцей, дзеці ў сям’і – багацце, радасць: “Многа дзяцей – многа клопату, але і радасці шмат”, “З дзеткамі гора, а без дзетак удвое”, “Адно дзіця – не дзіця, двое дзяцей – палова дзіцяці, трое дзяцей – гэта дзіця”.
  2. Адукаванасць, выхаванасць – абавязковыя атрыбуты беларуса: “Век жыві, век вучыся”, “Чалавек не вучоны, як тапор нетачоны”
  3. Выхаванне – тонкая, далікатная, складаная справа: “Што ў маленстве выхаваеш, на тое ў старасці абапрэшся”, “Няшчасныя тыя дзецяткі, якіх не жураць ні бацькі, ні маткі”.
  4. Выхаванне і навучанне – абавязак бацькоў: “Умеў дзіця радзіць, умей і вывучыць”, “Твае дзеці – табе і глядзеці”.
  5. Правільна арганізаваць выхаванне можа толькі адукаваны чалавек з высокімі маральнымі якасцямі: “З пустога посуду не п’юць, не ядуць”, “Будзь добрым выслухачом, то будзеш добрым павядачам”
  6. Поспех выхавання залежыць ад акружэння дзіцяці: “Розуму не набярэшся, калі з дурнем павядзешся”, “З якім пазнаешся, такім сам станешся”.
  7. Прыклад бацькоў – аснова фарміравання асобы: “Якое дрэва, такі клін, які бацька, такі і сын”, “У харошых бацькоў – харошыя дзеці”.
  8. Выхаванне трэба пачынаць з ранняга дзяцінства: “Гні галінку, пакуль маладзенькая”, “Вучы дзіця, пакуль яно ўпоперак лаўкі, а не ўздоўж”.
  9. Выхаванне павінна быць разумным, строгім: “З пестуна нічога не будзе”, “Хто дзяцей балуе, вяроўку ім на шыю рыхтуе”, “Малому не патурай, а што трэба дай”.
  10. За дрэннае выхаванне нясуць адказнасць бацькі: “Пакаранне для дрэннага бацькі – дрэнны сын”.
  11. Галоўны пастулат беларускай народнай педагогікі: “Усё жывое працуе”, г. зн. неабходна выхоўваць працавітасць, паважлівыя адносіны да працы і нецярпімасць да ляноты, гультайства.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.