Абазовік Піліп Фёдаравіч нарадзіўся 10 сакавіка 1912 года ў в. Быковічы Бярэзінскага раёна.
14 чэрвеня 1941 года забралі на зборы. Ахоўваў ваенныя склады, якія знаходзіліся ля цяперашняга парка імя М. Горкага, што ў Мінску. 22 чэрвеня, выхадны дзень. Вырашылі схадзіць на экскурсію ў музей Рэвалюцыі. Выйшлі з музея, бачым бяжыць жанчына і крычыць: “Вайна!”. Германія напала на Савецкі Саюз. Адразу і верыць не хацелася. Але мы ж салдаты, пайшлі ў часць, а на вуліцах усюды міліцыя. У гэты дзень бамбілі Мінск. З Мінска нас адправілі на Асіповічы. У Асіповічах прабылі сем дзён. Выйшаў прыказ адступаць у Магілёў, ішлі ноччу. Цераз Чаўсы, цераз раку Проня, там прабылі 8-10 дзён. Ізноў адступалі, прыйшлі на Іванаў Стан. А нямецкі дэсант ужо высадзіўся ў Мсціслаўлі. Да сваіх мы не дайшлі. Вярнуўся дамоў. Партызаніў з верасня 1943 года: спачатку радавым, потым стаў камандзірам аддзялення атрада №340. Атрад базіраваўся ў Усакінскіх лясах. Удзельнічаў у многіх баявых аперацыях, рэйкавай вайне: на чыгунку хадзілі за 25 км у Шклоў
Чырвоную Армію сустрэлі ў в. Галынка Бярэзінскага раёна. Пасля вайны працаваў старшынёй калгаса ў Жураўку.
Цікавага ў жыцці шмат. А асабліва запомнілася вось што: ехалі збожжа малаціць, цягнулі камбайны па мацевіцкай дарозе, нарваліся на немцаў, вымушаны былі ўступіць у бой. Пастралялі мы тады ўсіх іх.
Узнагароды:
1. Два ордэны Вялікай Айчыннай вайны ІІ і ІІІ ступені;
2. Ордэн Знак Пашаны;
3. Медаль “Партызан Беларусі”, юбілейныя медалі.
Александровіч Аляксандр Радзівонавіч нарадзіўся 19 жніўня 1915 года ў в. Несцяроўка Бярэзінскага раёна.
У 1939 годзе прызвалі служыць у армію. Вайна застала ў войску. Адправілі пад Кіеў, абараняць горад. Але доўга не пратрымаліся, адступілі. У 1942 годзе быў паранены – цяжкая кантузія. Лячыўся ў шпіталі г. Кіславодска, шмат часу прайшло пакуль акрыляў. Потым зноў фронт. Закончыў вайну у Берліне. Ваяваў на Першым Украінскім фронце.
Узнагароды:
1. Ордэн за абарону Каўказа;
2. Ордэн Вялікай айчыннай вайны ІІ ступені;
3. Юбілейныя медалі: 20, 25, 30, 40 год Перамогі ў Вялікай айчыннай вайне; 50, 60, 70 год Узброенных сіл СССР;
4. Працоўныя ўзнагароды
Джыгера Аляксандр Малахавіч нарадзіўся ў 1911 годзе ў в. Казлоў Бераг.
Перад вайной жыў ў в. Калінаўка. У той памятны дзень 22 чэрвеня 1941года быў на рабоце. Чутны былі дзесьці далёка выбухі. Але хто ж з нас мог падумаць, што пачалася вайна, даведаліся толькі па радыё.
Усе мужчыны пайшлі ў Мачаскі с/с у ваенкамат. Ваенком у першы дзень адправіў нас дамоў, сказаў прыйсці заўтра. Назаўтра прыйшлі, а ваенкамата ўжо няма, эвакуіраваўся. Немцы ж вельмі хутка наступалі. Прыйшлі яны і ў нашу вёску. Арганізавалі воласць, старасту назначылі. Укрываў у сябе ў хаце дзвюх маладзенькіх салдатаў – акружэнцаў. Жылі яны ў мяне цэлы месяц, потым дамоў падаліся, пасля даведаўся, што яны ў паліцыі ў в. Кукарава.
Ваяваць давялося пасля вызвалення Беларусі ў 1944 г. на другім Беларускім фронце, галоўнакамандуючым быў маршал Ракасоўскі. Служыў у сапёрным батальёне. Усяго хапала, мінёр памыляецца адзін раз. Прайшоў Польшчу. Давялося будаваць пампонныя масты-пераправы праз рэкі Нёман, Буг, Нарва, Вісла. З Германіі забралі нас служыць на Далёкі Усход. Але засталіся ў Маскве, гэта якраз пасля таго як ЗША скінулі атамныя бомбы на Хірасіму і Нагасакі. Японія капітулявала. Ваяваць на Далёкім Усходзе не давялося. Мабілізавалі зімой 1946 года.
Запомнілася на ўсё жыццё, як трымалі абарону пад Аўгустовым, немцы лезлі як апантаныя, то атака, то артабстрэл. Трое сутак не елі.
Узнагароды:
1. Ордэн Вялікай Айчыннай вайны ІІ ступені;
2. Юбілейныя медалі.
Джыгера Канстанцін Іванавіч нарадзіўся 7 сакавіка 1924 года ў в. Казловы Бераг.
Перад вайной жыў у в. Калінаўка, у в. Бярозаўка быў пастухом. На месцы баёў засталося шмат зброі і ён з мясцовымі хлопцамі збіраў яе і хаваў. Але хтосьці прадаў немцам. Схапілі фашысты, білі, шукалі зброю, але не знайшлі, адпусцілі і сказалі: “Цурык”, - “ідзі на печ”. Пасля гэтага здарэння пайшоў у партызаны. Загаддзя дамовіліся, што прыйдуць партызаны і забяруць сілаю (каб бацькоў не расстралялі). У атрадзе спачатку чысціў ржавыя патроны, а затым ужо і на заданні пасылалі. Быў у 130 атрадзе, камандзір атрада Беразнёў (забілі ў блакаду), камісар Лазараў. У партызанах з 26 жніўня 1943 г. па 7 ліпеня 1944 г. Пасля вызвалення быў старшынёй калгаса ў в. Журавок, працаваў усяго 1 месяц, а затым пайшоў на фронт. Прыйшлося страляць як у партызанах, так і на фронце. З баямі прайшоў Венгрыю, стаў сяржантам, камандзірам аддзялення связістаў пры артылерыі. Перамогу сустрэў у Венгрыі, але святкавалі не 9 мая, а 13 мая, грамілі разрозненныя групоўкі немцаў. Як мабілізавалі ў 1946 годзе, папаў у турму, узарвалі пломбы на вагонах, за халатнасць далі 5 гадоў.
Самы цікавы выпадак. Сабой засланіў камандзіра ад снайперскай кулі, і нечаканна для самога сябе злавіў яе, сціснуўшы рукамі. За гэты выпадак ўзнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі.
Узнагароды:
1. Ордэн “Вялікай Айчыннай вайны” ІІ ступені;
2. Ордэн “Партызан Беларусі”;
3. Ордэн “Славы”;
4. Юбілейныя медалі: “25, 40, 50 год вызвалення Беларусі”; “60, 70 год узброенных сіл СССР”
Маркоўскі Міхаіл Афанасьевіч нарадзіўся 20 верасня 1918 года ў в. Уюноўка Бярэзінскага раёна.
У 1938 годзе ў паступіў у ваеннае вучылішча. Закончыў у 1941 годзе вясной. Паўднёва-Уральскі ваенны округ г. Уфы, вучылішча агульна-вайсковага тыпу. Пасля заканчэння направілі ў Маскуву, а ў сакавіку 1941г. ў раённы цэнтр Дзятлава Гродзенскай вобласці. Два месяцы быў там. Там і застала вайна. Папалі ў акружэнне, прыходзлася выходзіць ноччу малымі групамі. Выйшла нямнога. Збор быў каля г. Магілёва. Ішлі пяшком. Каля г. Баранавічы, які разбамбілі немцы, там была застава, забралі зброю і пайшлі ў г. Магілёў. Дайшлі да с.Негарэлае Клічаўскага р-на, выбраліся на мінскае шасэ, ідзе эвакуацыя. Людзі ехалі на машыне, а каня кінулі. Селі ўтраіх на каня – паехалі. Даехалі да Чэрвеня. Двое засталіся дома, а я паехаў у Беразіно. У Беразіно стаяла кухня. Папрасіў есці, трэба было чакаць. Далі сухарык і сахар. Прыехаў да Навасёлак, лёг у машыне спаць, думаю хай конь адпачне. Наляцелі самалёты бамбіць мост Бярэзінскі, ля мяне разварачваюцца. Думаю трэба аб’язднымі дарогамі дадому дабірацца. Выйшаў на шасэ, ідзе палутарка, участковы з Пагоста, знішчальны атрад арганізавалі і мяне забралі з сабой.
За невялікі прамежак часу паспеў зведаць жаху, шмат перажыць: выходзіў з вайскоўцамі з акружэння, трапіў у палон, пашчасціла ўцячы, не аднойчы даводзілася класціся спаць на роснай халоднай траве, не аднойчы марыў у снах аб сустрэчы са сваімі роднымі. Адступаючы, ішоў праз родныя мясціны, але дамоў не трапіў, з атрадам міліцыі дайшоў да станцыі Сураж Бранскай вобл у жніўні 1941 года. Адсюль трапіў у Маскву, а потым на Варонежскі фронт, быў камандзірам роты кулямётчыкаў. У 1942 годзе параніла нагу. Пасля шпіталя зноў фронт, камандзірам стралковай роты на Другім Украінскім фронце.
Помню, ідуць немцы ў атаку, а кулямёт заклініла, у гэтым баі параніла ў бядро правай нагі, у жывот. У шпіталі праляжаў вельмі доўга – паўгода, што ў г. Тамбове. Пасля шпіталя ў 1944 годзе адправілі ў 56 запасны полк, там вывучаў польскую мову, але захварэў, у медсамбаце даведаліся пра раненне і на камісію. Камісія прызнала нягодным для службы ў арміі. Служыў ваенруком у школе Харкаўскай вобласці. Там і застала Перамога.
Узнагароды:
1. Ордэн Вялікай Айчыннай вайны І ступені;
2. Юбілейныя медалі;
3. Медаль “За адвагу”; “За Перамогу над Германіяй”
Самец Андрэй Іосіфавіч нарадзіўся ў красавіку 1912 года ў в. Несцяроўка.
Да вайны працаваў брыгадзірам. Вайна застала дома. Адразу мабілізавалі ў в. Якшыцы, там знаходзіўся ваенкамат. Прыйшлі, а ён эвакуіраўся на Усход. Вярнуўся дадому. Да 1942 года працаваў у вёсцы.
І вось аднойчы…
- Было гэта восенню, у вёску прыйшлі незнаёмыя, папыталі старасту, але з кіраўніцтва быў толькі я. Аказалася, што нашы савецкія дэсантнікі ішлі ў Брэст. Папрасілі дапамогі. Далі ім 10 боханаў хлеба. Дапамогу аказваць было небяспечна, у вёску часцяком наведваліся немцы. Ваяваў у партызанскім атрадзе №340 з 15 красавіка 1943 года па 6 ліпеня 1944 года. Камандзірам атрада быў Крыварот. У атрадзе захварэў туберкулёзам.
Памятаю як вызвалялі вёску Машчаніца Бялынецкага раёна, спалілі малочны завод, ляснічага, які служыў фашыстам - расстралялі.
Пасля вайны застаўся аднаўляць разбураную вайной гаспадарку. Пяць гадоў пасля вайны працаваў брыгадзірам калгаса.
Узнагароды:
1. Медалі:
- "За адвагу" (падрывалі чыгунку);
- «60 лет вооружённых сил»,
- «30 лет Победы»,
- «70 лет вооружённых сил»,
- «40 лет Победы»
- «20 лет Победы»;
- «Партизану Беларуси»;
2. Ордэн Вялікай Айчыннай войны;
Слабко Васіль Гіляравіч нарадзіўся ў в. Хватаўка Бярэзінскага р-на Мінскай вобласці ў 1913 годзе.
У 1939 г. быў прызваны ў рады Чырвонай Арміі, вызваляў ад белапалякаў Заходнюю Беларусь. Пасля трапіў служыць на Фінскі заліў, прымаў удзел у фінскай вайне. Пашчасціла вясной сорак першага пабыць крыху дома ў адпачынку. Вялікую Айчынную вайну сустрэў салдатам. Ваяваў на трэцім Украінскім фронце, галоўнакамандуючым быў Таўбухін, з баямі прайшоў Зах. Украіну, Югаславію, Аўстрыю, Венгрыю. Служыў радавым у часцях ПТР. Вайну закончыў на тэрыторыі Румыніі.
Узнагароды:
1. Медалі:
- “За адвагу”, атрыманны ў Венгрыі.
- “За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941 – 1945гг.” (30. 07.1946.);
- юбілейныя 30, 40 год Перамогі ў ВАВ (28.04.1971.; 30.04.1985. соответственно); 70 год узброенных сіл СССР (30.04.1988.); 60 год узброенных сіл СССР (30.10.1978.)
2. Ордэн Айчыннай вайны ІІ ступені (№1696817) за храбрасць, стойкасць і мужнасць, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі, і ў азнаямленне 40-годдзя перамогі савецкага народаў ВАВ 1941-1945 гг. Ад 11 сакавіка 1985 г.
Слабко Мікалай Цітавіч нарадзіўся 8 студзеня 1922 г. у в. Хватаўка Бярэзінскага р-на.
Да вайны закончыў земляробчы тэхнікум г. Мінска. Пасля заканчэння працаваў у г. Беразіно. Бацькі ў 1925 годзе пераехалі на пастаяннае месцажыхарства ў в. Любушаны. Калі пачалася вайна вярнуўся дадому. Да 1944 года прабыў на акупіраванай тэрыторыі.
11 ліпеня 1944 года мабілізавалі на фронт. Ваяваў на ІІ Беларускім фронце. Спачатку быў сапёрам, потым – у артылерыйскіх войсках мінамётчыкам, маладым сяржантам. Прайшоў да Берліна. Перамогу сустрэў у Берліне.
- Стралялі па рэйхстагу, нічога не было відаць, пыль кругом. Раніцай прачнуўся – цішыня, чакаем каманды – яе няма. Потым камандзір батарэі аб’яўляе: немцы капітулявалі. Радасці было. Вось так у Берліне сустрэў сваю Перамогу.
Пасля Перамогі аставілі ў Германіі на хлебапекарні, пёк для арміі хлеб. У 1946 годзе звольнены ў запас.
Узнагароды:
1. Медалі:
- “За баявыя заслугі”;
- “За Перамогу над Германіяй”;
- “За ўзяцце Берліна” ;
- юбілейныя медалі;
Цыбулька Сцяпан Іосіфавіч нарадзіўся ў в. Навасёлкі.
Жанаты, дачка Таня і сын Коля. Калі пачалася вайна, то жылі ў Навасёлках. Тры чалавекі ў калхозе былі ўдарнікамі, было радыё, збіраліся ўсе і слухалі. Калі пачулі, што пачынаецца вайна, то кінуліся адразу ў бежанцы. Да 1944 года жыў на акупіраванай ворагам роднай зямлі.10 чэрвеня 1944 года забралі на фронт (другі Беларускі) у пяхотныя войскі кулямётчыкам. Дайшоў да Польшчы, дзе быў паранены. Павезлі ў тыл па Байкалу ў Іркуцк. У 1945 годзе зноў ранены, праз Свярдлоўск. У 1946 годзе камісавалі дамоў. Раненне было ў плячо. Узвод кулямётчыкаў – 9 чалавек. Быў у шпіталі, як пачуў, што скончылася вайна. Кулямёт у той час – гэта 85 кг і ў ленце – 150 патронаў.
Узнагароды:
1. Медалі: - юбілейныя, “50 год вызвалення Беларусі” (4 штукі)
Цыркуновіч Таццяна Ягораўна. Нарадзілася 1 чэрвеня 1919 г. ў в. Лазінкі Ельнінскага раёна Смаленскай вобласці.
У 1943 годзе пасля вызвалення роднага краю па ўласнаму жаданню пайшла працаваць медсястрой у ваенны шпіталь, зведала ўсе жахі вайны. З другім Беларускім фронтам дайшла да горада Арнасвальда (100 км ад Берліна). Як магла дапамагала параненым, некаторых даводзілася пераносіць на ўласных руках.
- Помню, нясу я параненага, а ён без рук, без ног крычыць: “Сястра, забі мяне! Жыць больш такому не хочацца!”, а яго трэба было неяк супакоіць, сказаць ласкавае слова, падбадзёрыць.
У 1945 годзе ў Германіі сустрэла свайго будучага мужа, і вяселле там справілі. Здарылі нам тады 30 нямецкіх марак. З мужам прыехала на яго радзіму – Беларусь.
Узнагароды:
1. Ордэн Вялікай Айчыннай вайны ІІ ступені. За храбрость, стойкосць и мужество, проявленные в борьбе с немецкофашистскими захватчиками;
2. Медаль “За баявыя заслугі” за №2474626. Награждена приказом Войском по 2-му Белорусскому фронту за №084 от 25 июля 1945 года.
2. Юбілейныя медалі: “30 лет Победы в Вов 1941 – 1945гг.”(28.04.1976г.); “70 лет вооружённых сил СССР” (30 апреля 1988г.); “40 лет Победы в Вов 1941 – 1945гг.” (9 мая 1985г.); “60 лет вооружённых сил СССР” (30 октября 1978г.); “Ветеран труда” (26 ноября 1975г.).
3. Працоўныя ўзнагароды: Орден Трудового Красного Знамени (№718880); “За доблестный труд” (1 апреля 1970г.);