Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Інструктыўна-метадычнае пісьмо «Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2021/2022 навучальным годзе»

Дата: 5 ноября 2017 в 20:34, Обновлено 4 сентября 2021 в 21:28
ЗАЦВЯРДЖАЮ
Намеснік Міністра адукацыі
Рэспублікі Беларусь
                             А.У. Кадлубай
________________________
«18» чэрвеня 2021 г.
Інструктыўна-метадычнае пісьмо
«Асаблівасці арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і
ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі
ў 2021/2022 навучальным годзе»
ЗМЕСТ
I. Агульныя палажэнні
II. Актуальныя напрамкі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ў 2021/2022 навучальным годзе:
Ідэалагічнае, грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне.
Выхаванне інфармацыйнай культуры.
Духоўна-маральнае выхаванне. Полікультурнае выхаванне.
Экалагічнае выхаванне.
Выхаванне культуры бяспечнай жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця.
Прававое выхаванне.
Узаемадзеянне ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з сям'ёй.
Эканамічнае, працоўнае і прафесійнае выхаванне.
Эстэтычнае выхаванне.
Актуальныя аспекты забеспячэння сацыяльна-педагагічнай падтрымкі навучэнцаў i аказання ім псіхалагічнай дапамогі.
ДАДАТКІ
Дадатак 1. Каляндар дзяржаўных свят, святочных дзён, памятных і святочных дат.
Дадатак 2. Пералік нарматыўных прававых актаў і інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў па актуальных напрамках выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.
Дадатак 3. Умовы правядзення VIII рэспубліканскага конкурсу на найлепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня.
Дадатак 4. Рэкамендацыі па арганізацыі дзейнасці кіраўніка па ваенна-патрыятычным выхаванні ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.
I. Агульныя палажэнні
У гэтым інструктыўна-метадычным пісьме актуалізаваны прыярытэтныя напрамкі выхаваўчай працы ў новым навучальным годзе з улікам нарматыўных прававых дакументаў, якія рэгламентуюць арганізацыю ідэалагічнай і выхаваўчай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Мерапрыемствы па іх рэалізацыі вызначаны Праграмай бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі на 2021–2025 гг.
Асаблівую ўвагу пры арганізацыі выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2021/2022 навучальным годзе трэба надаць ідэалагічнаму, грамадзянскаму і патрыятычнаму выхаванню, выхаванню інфармацыйнай культуры навучэнцаў, арганізацыі і правядзенню мерапрыемстваў у межах Года народнага адзінства. Пры планаванні выхаваўчай работы ва ўстановах адукацыі неабходна абапірацца на каляндар дзяржаўных свят, святочных дзён, памятных і святочных дат (дадатак 1).
Звяртаем увагу, што Указам Кіраўніка дзяржавы № 206 ад 07.06.2021 у Рэспубліцы Беларусь заснавана дзяржаўнае свята – Дзень народнага адзінства, які будзе адзначацца 17 верасня. Дадзеная дата абрана з улікам гістарычных падзей. Менавіта 17 верасня 1939 года стала пачаткам уз'яднання Заходняй і Усходняй Беларусі, падзеленай у 1921 годзе па ўмовах Рыжскага мірнага дагавора. Адноўленае ў 1939 годзе адзінства тэрыторыі краіны, сем'яў, беларускага народа ў цэлым дазволіла Беларусі разам з усім савецкім народам выстаяць у гады Вялікай Айчыннай вайны, заняць пачэснае месца ў міжнароднай супольнасці, стаць адным з сузаснавальнікаў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый. Рэкамендуем установам адукацыі запланаваць правядзенне тэматычных мерапрыемстваў у межах святкавання Дня народнага адзінства.
Улічваючы вялікі адукацыйны патэнцыял экскурсій, значную колькасць разнапланавых экскурсійных аб'ектаў і турыстычных маршрутаў мясцовага значэння, лічым неабходным працягнуць выкарыстанне гэтай формы работы з улікам прынцыпу тэрытарыяльнай даступнасці, а таксама неабходнасці ўключэння рэгіянальнага краязнаўчага кампанента ў адукацыйны працэс. З гэтай мэтай распрацаваны Пералік экскурсійных аб'ектаў і турыстычных маршрутаў, рэкамендаваных для наведвання навучэнцамі ў межах правядзення вучэбных і факультатыўных заняткаў, пазакласных мерапрыемстваў з улікам зместу вучэбных праграм па вучэбных прадметах.
Абавязковай умовай з'яўляецца выкарыстанне ў адукацыйным працэсе вынікаў азнаямлення вучняў з выдатнымі мясцінамі Беларусі. Пералік экскурсійных аб'ектаў і турыстычных маршрутаў, рэкамендаваных для наведвання навучэнцамі, размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале.
Звяртаем увагу, што з мэтай павышэння эфектыўнасці выхаваўчай работы на нацыянальным адукацыйным партале створана тэматычная рубрыка «Актуальныя практыкі і тэхналогіі выхавання», у якой прадстаўлены найлепшы вопыт у галіне арганізацыі выхаваўчай работы (https://adu.by/ru/uchitelyu/aktualnye-praktiki-i-tekhnologii-vospitaniya.html). У дадзенай рубрыцы таксама размешчаны спасылкі на анатаваныя каталогі матэрыялаў, прадстаўленых на ХIХ Рэспубліканскай выставе навукова-метадычнай літаратуры, педагагічнага вопыту і творчасці вучнёўскай моладзі, прысвечанай Году народнага адзінства, якая адбылася ў красавіку 2021 года. Матэрыялы даступныя для азнаямлення і спампоўвання.
У дадатку 2 да дадзенага інструктыўна-метадычнага пісьма змяшчаецца пералік дзейных нарматыўных прававых актаў у сферы выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, якія размешчаны ў інфармацыйна-прававых сістэмах «Эталон», «Кансультант». Звяртаем увагу, што пры правядзенні аналізу стану выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі недапушчальнае прад'яўленне патрабаванняў аб наяўнасці нарматыўных прававых актаў на папяровым носьбіце.
Звяртаем увагу, што з мэтай удасканалення форм і метадаў патрыятычнага выхавання вучняў з першага верасня 2021 года ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ўводзіцца пасада «Кіраўнік па ваенна-патрыятычным выхаванні». Рэкамендацыі па арганізацыі яго дзейнасці ўтрымліваюцца ў дадатку 4.
Пры арганізацыі выхаваўчай работы рэкамендуецца выкарыстоўваць дапаможнікі, якія атрымалі грыф «Рэкамендавана навукова-метадычнай установай “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь». Вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў выхаваўчай накіраванасці, электронныя версіі дапаможнікаў па выхаваўчай рабоце для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, якія атрымалі грыф, размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале: https://adu.by/ Галоўная / Адукацыйны працэс. 2021/2022 навучальны год / Арганізацыя выхавання.
Дзейсную дапамогу ў арганізацыі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы акажуць рэспубліканскі навукова-метадычны часопіс «Выхаванне і дадатковая адукацыя», псіхалагічны і сацыяльна-педагагічны часопіс «Дыялог».
II. Актуальныя напрамкі сацыяльнай, выхаваўчай і ідэалагічнай работы ў 2021/2022 навучальным годзе
Ідэалагічнае, грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне
У Год народнага адзінства прыярытэтнымі напрамкамі ў рабоце ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з'яўляюцца ідэалагічнае, грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне. Дзейнасць устаноў адукацыі павінна быць накіравана на засваенне навучэнцамі асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы, развіццё пачуцця любові і павагі да сваёй Радзімы, фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці, адказнасці і гатоўнасці дзейнічаць на карысць сваёй Айчыны.
Установам адукацыі варта працягваць работу па фарміраванні ў вучняў уменняў аналізаваць інфармацыю пра сацыяльныя з'явы і працэсы, весці дыскусію па праблемах развіцця сучаснага грамадства, у тым ліку праз рэалізацыю інфармацыйна-адукацыйнага праекта «Школа Актыўнага Грамадзяніна» («ШАГ») для V–VII, VIII–XI класаў.
Праект «ШАГ» з'яўляецца эфектыўным інструментам для вырашэння найбольш актуальных задач выхавання. З 2021/2022 навучальнага года для вучняў IX класа ў межах праекта будзе арганізавана вывучэнне гісторыі Вялікай Айчыннай вайны з выкарыстаннем распрацаваных вучэбных выданняў: дапаможніка «Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны)», хрэстаматыі, атласа.
Інфармацыю аб праекце і матэрыялы па яго рэалізацыі можна знайсці на нацыянальным адукацыйным партале (https://www.adu.by/ru/ucheniky/shkola-aktivnogo-grazhdanina.html).
Найлепшы вопыт рэалізацыі праекта «ШАГ» ва ўстановах адукацыі размешчаны ў рубрыцы «Лепшая Школа Актыўнага Грамадзяніна» (https://www.adu.by/ru/ucheniky/shkola-aktivnogo-grazhdanina/241-ucheniku/shkola-aktivnogo-grazhdanina/2439-luchshaya-shkola-aktivnogo-grazhdanina.html). На сайтах устаноў адукацыі ў тэматычнай укладцы «Школа Актыўнага Грамадзяніна» рэкамендуецца размяшчаць інфармацыю па выніках праведзеных мерапрыемстваў.
У межах рэалізацыі адкрытага дыстанцыйнага марафону праектаў «Мы дзейнічаем» установам адукацыі даецца магчымасць падзяліцца сваім вопытам рэалізацыі сацыяльных праектаў і ініцыятыў, якія праводзяцца ў рэгіёнах рэспублікі, а таксама пазнаёміцца з вопытам іншых устаноў адукацыі. Адкрытая інтэрнэт-пляцоўка «ШАГ: Мы дзейнічаем!» знаходзіцца на нацыянальным адукацыйным партале (https://www.adu.by/ru/uchitelyu/shag-my-dejstvuem.html).
Пры падрыхтоўцы і правядзенні мерапрыемстваў праекта «ШАГ», інфармацыйных і класных гадзін, тэматычных пазакласных мерапрыемстваў рэкамендуецца выкарыстоўваць матэрыялы дапаможніка для педагогаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі «Гордость за Беларусь» (С.Г. Мусиенко; под ред. Д.А. Жука, М.В. Осипова. – Минск: Адукацыя і выхаванне, 2020). У дапаможнік уключаны вынікі сацыялагічных даследаванняў, якія характарызуюць развіццё розных сфер грамадскага жыцця нашай краіны і адлюстроўваюць дасягненні Рэспублікі Беларусь за гады незалежнасці (пачынаючы з 1990-х гадоў ХХ стагоддзя). У 2021 г. будзе выдадзена другая частка дапаможніка «Гордость за Беларусь».
Важным напрамкам ідэалагічнага выхавання застаецца работа па фарміраванні ў навучэнцаў паважлівага стаўлення да дзяржаўнай сімволікі. Варта надаць належную ўвагу афармленню куткоў дзяржаўнай сімволікі ва ўстановах адукацыі, выкананню дзяржаўнага гімна, выкарыстанню дзяржаўных сімвалаў пры правядзенні ўрачыстых сходаў і мерапрыемстваў, прымеркаваных да знамянальных дат і дзяржаўных свят. Звяртаем увагу, што Законам Рэспублікі Беларусь ад 4 студзеня 2021 г. № 83-З «Аб змяненні Закона Рэспублікі Беларусь “Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь”» у Беларусі зацверджана новая выява дзяржаўнага герба. Дакумент размешчаны на нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь Pravo.by (https://pravo.by/upload/docs/op/H12100083_1609966800.pdf).
Установам агульнай сярэдняй адукацыі ў 2021/2022 навучальным годзе рэкамендуецца запланаваць удзел у конкурсе даследчых работ і правядзенне іншых мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню Дня Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ўдзел у рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Квітней, Беларусь!» і аглядзе-конкурсе на найлепшы куток дзяржаўнай сімволікі «У сімвалах дзяржавы – гісторыя майго народа».
У межах работы па фарміраванні ў навучэнцаў ведаў асноўных палажэнняў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і гатоўнасці прытрымлівацца іх у паўсядзённым жыцці ўстановам адукацыі варта запланаваць правядзенне мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Рэкамендавана ўдзельнічаць у штогадовай Усебеларускай патрыятычнай акцыі «Мы – грамадзяне Беларусі!» і Рэспубліканскім конкурсе творчых работ «Канстытуцыя і мы – грамадзяне свабоднай краіны».
З мэтай фарміравання ў навучэнцаў сацыяльнай актыўнасці, развіцця ў іх лідарскіх якасцей установам адукацыі варта працягнуць работу па развіцці вучнёўскага самакіравання. Неабходна звярнуць увагу на тое, каб дзейнасць вучнёўскага самакіравання насіла рэгулярны, упарадкаваны, комплексны характар. Важна імкнуцца далучаць навучэнцаў да ўсіх працэсаў жыццядзейнасці класнага калектыву. З мэтай павышэння эфектыўнасці работы органаў вучнёўскага самакіравання рэкамендуецца арганізаваць работу клубаў і школ актыву «Лідар», праводзіць для навучэнцаў семінары і трэнінгі па развіцці арганізатарскіх і камунікатыўных здольнасцей. На сайце ўстановы адукацыі неабходна стварыць тэматычны раздзел, дзе будзе адлюстроўвацца дзейнасць органаў вучнёўскага самакіравання.
Уключэнню навучэнцаў у сацыяльна значную дзейнасць i фармiраванню ў iх актыўнай грамадзянскай пазіцыі будзе спрыяць удзел у мерапрыемствах, прысвечаных грамадска значным падзеям у краіне, дзяржаўным святам, юбілейным і памятным датам, а таксама папулярызацыя мэт устойлівага развіцця, выкарыстанне патэнцыялу дзіцячых і маладзёжных арганізацый. Неабходна прыцягваць навучэнцаў да ўдзелу ў мерапрыемствах і акцыях грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці, якія праводзяцца ГА «БРПА» і ГА «БРСМ».
Актуальным напрамкам работы застаецца фарміраванне ў вучняў любові да сваёй малой радзімы, усведамлення сваёй прыналежнасці да беларускага народа і клапатлівага стаўлення да яго духоўнай, матэрыяльнай і прыроднай спадчыны. Для вырашэння гэтых задач варта працягнуць работу па ўключэнні навучэнцаў у краязнаўчую, турысцка-экскурсійную дзейнасць. Установам адукацыі рэкамендуецца запланаваць правядзенне на працягу года тэматычных экскурсій для навучэнцаў, паходаў, а таксама ўдзел у штогадовых мерапрыемствах краязнаўчай накіраванасці: рэспубліканскай акцыі «Я гэты край Радзімаю заву», рэспубліканскім злёце юных краязнаўцаў, рэспубліканскім злёце юных экскурсаводаў.
Міністэрствам адукацыі сумесна з Міністэрствам спорту і турызму, дзяржаўнай установай «Нацыянальнае агенцтва па турызме» абноўлены пералік экскурсійных аб'ектаў і турыстычных маршрутаў, рэкамендаваных для наведвання навучэнцамі падчас правядзення вучэбных і факультатыўных заняткаў, выхаваўчых мерапрыемстваў з улікам зместу вучэбных праграм па вучэбных прадметах (далей – Пералік). Пералік даведзены да ведама зацікаўленых для выкарыстання ў адукацыйным працэсе і размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале і сайце Установы адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства».
Установам адукацыі рэкамендавана пры вывучэнні асобных тэм вучэбных прадметаў для вучняў І–IV класаў арганізаваць наведванне 2 аб'ектаў рэгіянальнага значэння; для вучняў V–ХІ класаў – 2 аб'ектаў рэгіянальнага і 1 аб'екта рэспубліканскага значэння.
Штогод установы агульнай сярэдняй адукацыі распрацоўваюць план адукацыйных экскурсій, турысцкіх паходаў на навучальны год (па чвэрцях), улічваючы тэрміны вывучэння раздзелаў вучэбных праграм, юбілейныя і святочныя даты, узроставыя асаблівасці вучняў, інтарэсы і магчымасці вучняў і іх законных прадстаўнікоў, і ўключаюць яго ў гадавы план ідэалагічнай і выхаваўчай работы ўстановы адукацыі. Класныя кіраўнікі даводзяць да ведама вучняў і іх законных прадстаўнікоў інфармацыю аб планаваных на працягу года экскурсіях, у тым ліку абавязковых для наведвання кожным вучням.
Пытанні наведвання экскурсійных аб'ектаў уключаны ў інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб арганізацыі ў 2021/2022 навучальным годзе адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў і правядзенні факультатыўных заняткаў пры рэалізацыі адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі» (дадаткі 1, 2, 7, 8, 10, 11, 18, 20) у межах вывучэння вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура», «Сусветная гісторыя» і «Гісторыя Беларусі», «Геаграфія», «Біялогія», «Чалавек і свет», «Мастацтва (айчынная і сусветная мастацкая культура)», «Дапрызыўная і медыцынская падрыхтоўка», а таксама пры арганізацыі адукацыйнага працэсу на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі.
Важным аспектам грамадзянскага і патрыятычнага выхавання з'яўляецца фарміраванне ў навучэнцаў каштоўнасных адносін да гістарычнага мінулага сваёй Радзімы, гатоўнасці захоўваць і прымнажаць дасягненні сваіх продкаў у сучаснасці і будучыні. Установам адукацыі рэкамендуецца запланаваць удзел у мерапрыемствах грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці, прадугледжаных Праграмай бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі на 2021–2025 гг.: Усебеларуская маладзёжная экспедыцыя «Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства», рэспубліканскі грамадзянска-патрыятычны праект «Збяры Беларусь у сваім сэрцы», рэспубліканскі фестываль-конкурс праектаў вучняў «Нашчадкі традыцый» і інш. Таксама ў межах дадзенага напрамку работы варта выкарыстоўваць магчымасці музеяў устаноў адукацыі. Неабходна працягнуць работу па папаўненні экспазіцый музеяў, арганізацыі і абнаўленні сайтаў музеяў або адпаведных раздзелаў на сайтах устаноў адукацыі, арганізацыі на базе музеяў даследчай работы і тэматычных мерапрыемстваў, рэалізацыі адукацыйных праектаў.
Важная роля ў арганізацыі патрыятычнага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі адводзіцца дзейнасці патрыятычных клубаў, пошукавых атрадаў па вывучэнні ваеннай гісторыі малой радзімы. У цяперашні час ва ўстановах адукацыі краіны дзейнічае больш за 310 пошукавых аб'яднанняў (гурткоў турысцка-краязнаўчага і ваенна-патрыятычнага профілю, клубаў, пошукавых груп, створаных пры музеях устаноў адукацыі), у якіх займаецца больш за 4000 вучняў.
Рэкамендуем актывізаваць працу па арганізацыі патрыятычных клубаў на базе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі ва ўзаемадзеянні з прадстаўнікамі Міністэрства абароны, МУС, ветэранскімі арганізацыямі. Асноўнымі напрамкамі работы пошукавых аб'яднанняў павінна быць вывучэнне і даследаванне гісторыі малой радзімы ваеннага перыяду на аснове мясцовага краязнаўчага матэрыялу, пошук і ўшанаванне імён загінулых у гады Вялікай Айчыннай вайны, устанаўленне кантактаў са сваякамі ўдзельнікаў ваенных падзей, добраўпарадкаванне тэрыторый мемарыяльных комплексаў, абеліскаў, помнікаў, брацкіх і індывідуальных магіл.
Важным напрамкам работы па грамадзянскім і патрыятычным выхаванні застаецца фарміраванне гатоўнасці да службы ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь. Пры арганізацыі дзейнасці ў гэтым напрамку ўстановам адукацыі рэкамендуецца працягнуць супрацоўніцтва з вайсковымі часцямі, ГА «БРСМ», ГА «БРПА». Мэтазгодным будзе правядзенне мерапрыемстваў ваенна-патрыятычнай накіраванасці, удзел у рэспубліканскіх акцыях «Беларусь памятае», «Служым Беларусі!» і інш. Таксама варта працягнуць працу па распрацоўцы экскурсійных ваенна-гістарычных маршрутаў, інтэрактыўных карт, на якіх будуць адзначаны месцазнаходжанні помнікаў, іх выява і апісанне з указаннем колькасці і спісу пахаваных.
Варта звярнуць асаблівую ўвагу на арганізацыю аздараўленчых лагераў, змен, атрадаў ваенна-патрыятычнага профілю, якія праводзяцца ў канікулярны перыяд. Больш актыўна прыцягваць да іх арганізацыі воінскія часці, Міністэрства абароны, МУС, МНС.
Звяртаем увагу, што Рэспубліканскім цэнтрам экалогіі і краязнаўства распрацавана Адзіная інтэрактыўная платформа па патрыятычным выхаванні. Створаныя на платформе выставачная зала, бібліятэка, глядзельная і лекцыйная залы, старонкі партнёраў дазволяць трансляваць найлепшы вопыт устаноў адукацыі па патрыятычным выхаванні дзяцей і моладзі. Дадзены рэсурс стане аб'яднальнай платформай для правядзення сумесных мерапрыемстваў патрыятычнай накіраванасці. Перайсці на рэсурс можна па спасылцы: https://patriot.rcek.by.
Выхаванне інфармацыйнай культуры
Ва ўмовах інтэнсіўнага развіцця і распаўсюджвання новых інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій фарміраванне інфармацыйнай культуры і падрыхтоўка навучэнцаў да жыцця ў інфармацыйным грамадстве застаецца актуальным напрамкам выхаваўчай работы.
Варта працягнуць работу па арганізацыі бяспечнай, прывабнай для навучэнцаў інфармацыйнай прасторы, якая забяспечвае доступ да карыснай для іх інфармацыі. Неабходна забяспечыць кантроль за своечасовым абнаўленнем стэндаў і іншай візуальнай інфармацыі, наяўнасць на сайтах устаноў адукацыі актуальнай інфармацыі аб рабоце ўстановы адукацыі і дзейнасці органаў вучнёўскага самакіравання, ГА «БРПА» і ГА «БРСМ», важных падзеях і мерапрыемствах.
Значная роля ў фарміраванні інфармацыйнай прасторы адводзіцца афіцыйным сайтам, акаўнтам і старонкам устаноў адукацыі ў сацыяльных сетках і месенджарах. Патрабаванні і рэкамендацыі да афіцыйных інтэрнэт-сайтаў устаноў адукацыі размешчаны ў дадатку да інструктыўна-метадычнага пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб выкарыстанні сучасных інфармацыйных тэхналогій ва ўстановах адукацыі» (https://edu.gov.by/sistema-obrazovaniya/glavnoe-upravlenie-obshchego-srednego-doshkolnogo-i-spetsialnogo-obrazovaniya/srenee-obr/2020-2021-uchebnyy-god/имп%2020-21.pdf).
Неабходна ажыццявіць дакладны адбор размяшчанай на сайтах і старонках устаноў адукацыі інфармацыі. Яна павінна быць актуальнай, даступнай, цікавай для навучэнцаў, заахвочваць іх удзельнічаць у жыцці ўстановы адукацыі, мерапрыемствах і акцыях, якія праводзяцца, пакідаць свае каментарыі да матэрыялаў, выказваць уласныя пажаданні і ідэі. Актывізацыі зносін і супрацоўніцтва паміж педагогамі, навучэнцамі і іх законнымі прадстаўнікамі спрыяе вядзенне педагогамі сваіх блогаў і форумаў, стварэнне ў сацыяльных сетках старонак і груп, а таксама рэалізацыя сумесных з навучэнцамі інтэрнэт-праектаў (блог класа, электронная газета, відэаканал і інш.), забеспячэнне інфармацыйнай і метадычнай падтрымкі інтэрнэт-рэсурсаў і інтэрнэт-праектаў, якiя ствараюцца навучэнцамі.
Значную ўвагу ўстановам адукацыі варта надаваць засваенню навучэнцамі правіл сеткавага этыкету, навучанню навыкам бяспечнага і эфектыўнага выкарыстання інтэрнэт-рэсурсаў, правілам бяспечных паводзін у інтэрнэт-прасторы, уменню крытычна ацэньваць анлайн-кантэнт. З гэтай мэтай варта запланаваць правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на фарміраванне медыйнай культуры навучэнцаў, што выяўляецца ў здольнасці ўспрымаць, аналізаваць, ацэньваць медыятэксты, займацца медыятворчасцю, засвойваць новыя веды ў галіне медыя. Формамі арганізацыі такой работы могуць быць тэматычныя класныя гадзіны, прэс-канферэнцыі, прагляды і абмеркаванні фільмаў, тэлеперадач, сустрэчы (анлайн-сустрэчы) з медыйнымі персонамі, выпуск навучэнцамі радыёперадач, выданне школьных газет і часопісаў, у тым ліку ў рэжыме анлайн, стварэнне мультымедыйных прэзентацый і інш. Рэкамендуецца далучаць навучэнцаў да ўдзелу ў анлайн-праектах «Канікулы-АІR», «Лабараторыя творчасці» Нацыянальнага цэнтра мастацкай творчасці дзяцей і моладзі і іншых мерапрыемствах, прадугледжаных Праграмай бесперапыннага выхавання дзяцей і вучнёўскай моладзі на 2021–2025 гг.
Духоўна-маральнае выхаванне. Полікультурнае выхаванне
Значнымі падзеямі ў культурным і духоўным жыцці нашай краіны ў 2021 годзе з'яўляюцца 920 гадоў з дня нараджэння Еўфрасінні Полацкай і 860 гадоў з дня стварэння Крыжа Еўфрасінні Полацкай. Пры правядзенні мерапрыемстваў духоўна-маральнай накіраванасці важна адлюстраваць духоўны подзвіг Еўфрасінні Полацкай, яе працу на карысць роднай зямлі.
У V–VI класах устаноў агульнай сярэдняй адукацыі будуць арганізаваны факультатыўныя заняткі «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму». Неабходна правесці растлумачальную работу сярод навучэнцаў і іх бацькоў пра важнасць выхавання духоўнасці і патрыятычных якасцей у дзяцей і моладзі і далучыць як мага большую колькасць навучэнцаў да названых факультатыўных заняткаў. Пры гэтым варта прадугледзець у раскладзе іх правядзенне ў найбольш зручны для большасці вучняў час.
У 2021/2022 навучальным годзе неабходна працягнуць працу па ўключэнні навучэнцаў у дабрачынную дзейнасць і валанцёрскі рух, якія садзейнічаюць фарміраванню сацыяльнай актыўнасці і адказнасці, паважлівага стаўлення да старэйшых, міласэрнасці. Мэтазгодна арганізаваць удзел у дабрачынных акцыях па аказанні дапамогі інвалідам, ветэранам вайны і працы, непаўналетнім вязням фашызму, па падтрымцы дзяцей са шматдзетных сем'яў, дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі, праграмах, прымеркаваных да Міжнароднага дня інвалідаў, Дня інвалідаў Рэспублікі Беларусь і інш.
Нароўні з далучэннем навучэнцаў да гуманістычных каштоўнасцей важна працягнуць фарміраванне ў іх умення жыць у полікультурным свеце, пазітыўнага стаўлення да прадстаўнікоў іншых культур, людзей, якія, з'яўляючыся грамадзянамі нашай краіны, не адносяцца да прадстаўнікоў нацыянальнай большасці і дамінантнай канфесіі. Варта надаць увагу гэтаму напрамку выхавання, арганізаваць святы нацыянальных культур, творчыя фестывалі і т. п.
У 2022 годзе адбудзецца VIII Міжнародны конкурс дзіцячага малюнка «Сябруюць дзеці на планеце», які праводзіцца з 2006 года Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальным цэнтрам мастацкай творчасці дзяцей і моладзі, Прадстаўніцтвам Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Рэспубліцы Беларусь з мэтай развіцця міжнароднага супрацоўніцтва і паразумення паміж краінамі. Традыцыйна да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца дзеці і моладзь ва ўзросце 4–16 гадоў.
З мэтай фарміравання ў навучэнцаў агульначалавечых каштоўнасцей, маральнай культуры, талерантнасці да прадстаўнікоў іншых культур рэкамендуецца выкарыстоўваць вучэбную праграму факультатыўных заняткаў «Вучымся жыць у міры і згодзе»
для V–VIII класаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць праграмы агульнай сярэдняй адукацыі.
Экалагічнае выхаванне
З мэтай фарміравання экалагічнай культуры вучняў, іх актыўнай сацыяльнай пазіцыі, накіраванай на захаванне прыродных рэсурсаў і ахову навакольнага асяроддзя, у 2021/2022 навучальным годзе прадугледжана правядзенне рэспубліканскага конкурсу экалагічных праектаў «Зялёная школа» і рэспубліканскай экалагічнай акцыі «Сцяжынкамі Бацькаўшчыны». Умовы правядзення мерапрыемстваў размешчаны на сайце Рэспубліканскага цэнтра экалогіі і краязнаўства (www.rcek.by).
У новым навучальным годзе плануецца правядзенне рэспубліканскага экалагічнага форуму «Разам за будучыню планеты!», Рэспубліканскага конкурсу фатаграфій і малюнкаў на экалагічную тэму «Ствараючы, не разбурай!», якія будуць спрыяць фарміраванню экалагічнага светапогляду і экалагічнай культуры навучэнцаў.
Дзейнасць па экалагічным выхаванні ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі можа быць эфектыўнай пры ўмове адзінства ведаў, каштоўнасных арыентацый, вопыту дзейнасці ў сферы адказнага стаўлення чалавека да навакольнага асяроддзя, прыроднай спадчыны сваёй краіны. Важным з'яўляецца таксама фарміраванне ў навучэнцаў даследчых уменняў і навыкаў, авалоданне агульнымі прынцыпамі і метадамі праектнай дзейнасці.
Варта надаць увагу мерапрыемствам па фарміраванні актыўнай сацыяльнай пазіцыі ў вырашэнні пытанняў энергазберажэння, папулярызацыі паасобнага збору смецця і цвёрдых адходаў.
Выхаванне культуры бяспечнай жыццядзейнасці і здаровага ладу жыцця
У 2021/2022 навучальным годзе неабходна працягнуць працу па захаванні і ўмацаванні здароўя навучэнцаў, фармiраваннi ў iх адказных і бяспечных паводзін, скарэктаваўшы мэты і задачы на аснове дасягнутых вынікаў за папярэднія гады.
Захоўвае актуальнасць фізкультурна-аздараўленчая і спартыўна-масавая работа ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі. Варта працягнуць дзейнасць па ўмацаванні матэрыяльнай базы для заняткаў фізічнай культурай і спортам. Традыцыйнымі сталі мерапрыемствы ў межах міжнародных і рэспубліканскіх дзён здароўя, рэспубліканскія спаборніцтвы па рухомых гульнях «Вас выклікае Спартландыя!», рэспубліканская спартакіяда вучняў па тэхнічных відах спорту «ТэхнаСпорт», рэспубліканскія спаборніцтвы «Снежны снайпер», рэспубліканская спартакіяда па зімовым і летнім шматбор'і сярод моладзі дапрызыўнага і прызыўнога ўзросту «Абаронца Айчыны» і інш.
Важным напрамкам застаецца работа па фарміраванні ў навучэнцаў навыкаў здаровага ладу жыцця, адказных адносін да свайго здароўя, маральных, бяспечных і адказных паводзін. Варта ўсяляк падтрымліваць у маладога пакалення імкненне весці здаровы лад жыцця. У 2021/2022 навучальным годзе адбудуцца трэці (жнівень–кастрычнік) і чацвёрты (лістапад) этапы рэспубліканскага конкурсу творчых работ «Мы выбіраем ЗЛЖ – шлях да поспеху», мэтай якога з'яўляецца папулярызацыя і павышэнне каштоўнасці здаровага ладу жыцця сярод вучняў устаноў адукацыі. Конкурс праводзіцца па дзвюх намінацыях: «Насустрач здароваму ладу жыцця» і «Формула поспеху – здароўе».
У новым навучальным годзе неабходна актывізаваць работу па прафілактыцы курэння, ужывання алкаголю, наркотыкаў, іншых залежнасцей. У вырашэнні праблем у паводзінах падлеткаў найважнейшая роля належыць іх бацькам (законным прадстаўнікам), таму ўстановам агульнай сярэдняй адукацыі неабходна наладзіць эфектыўнае ўзаемадзеянне з сям'ёй, забяспечыць правядзенне пастаяннай інфармацыйна-растлумачальнай працы з навучэнцамі, бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) па пытаннях бяспекі жыццядзейнасці, прафілактыкі траўматызму, шкодных звычак, інтэрнэт-залежнасці, залежнасці ад гаджэтаў і іншых відаў залежнасцей.
Для фарміравання адказных і бяспечных паводзін навучэнцаў вялікае значэнне мае выкарыстанне магчымасцей падыходу «роўны навучае роўнага». У асобе валанцёраў-інструктараў роўнага навучання педагогі набываюць актыўных і кампетэнтных памочнікаў, якія ўсведамляюць неабходнасць уласнага ўдзелу ў вырашэнні сацыяльна значных праблем. Для гэтай мэты рэкамендуецца выкарыстоўваць вучэбную праграму факультатыўных заняткаў «Падрыхтоўка валанцёраў да рэалізацыі падыходу “Роўны навучае роўнага”
для IX (X, XI) класа, накіраваную на фарміраванне тэарэтычных, нарматыўных прававых, метадычных ведаў і ўменняў валанцёраў (падлеткаў, маладых людзей), якія забяспечваюць рэалізацыю падыходу «роўны навучае роўнага» ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі.
Таксама варта выкарыстоўваць патэнцыял грамадскіх аб'яднанняў і арганізацый, якія валодаюць методыкамі прафілактычнай работы. Гэта Цэнтры дружалюбнага стаўлення да падлеткаў «Давер», Цэнтры абароны мацярынства і сямейных каштоўнасцей Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы, грамадскія арганізацыі «Свет без межаў», «Разуменне», «Пазітыўны рух», «Жыццё без наркотыкаў», дабрачыннае грамадскае аб'яднанне «Горад без наркотыкаў» і інш.
Прававое выхаванне
Статыстыка правапарушэнняў і злачынстваў непаўналетніх у апошнія гады дэманструе ўстойлівую тэндэнцыю да зніжэння. Аднак характар правапарушэнняў, зніжэнне ўзросту правапарушальнікаў не зніжаюць актуальнасці дзейнасці ўстаноў адукацыі па прафілактыцы негатыўных сацыяльных з'яў у падлеткавым асяроддзі. Неабходна фарміраваць павагу непаўналетніх да закону, знаёміць дзяцей і падлеткаў з асаблівасцямі сістэмы права, фарміраваць у іх прававую кампетэнтнасць і прававую самасвядомасць. Важна, каб вучні валодалі адпаведнымі прававымі ведамі, усведамлялі адказнасць, якая прадугледжана за здзяйсненне супрацьпраўных дзеянняў.
З мэтай павышэння ўзроўню прававой свядомасці і прававой культуры навучэнцаў у новым навучальным годзе працягнецца рэалізацыя плана мерапрыемстваў па прававой асвеце грамадзян на 2021–2025 гады. Установам адукацыі неабходна забяспечыць удзел дзяцей і падлеткаў у тыдні прававых ведаў, у факультатыўных занятках прававой накіраванасці, у конкурсах творчых работ, акцыях, віктарынах, алімпіядах прававой тэматыкі. Павышэнню ўзроўню прававой свядомасці, прававой культуры вучняў і фарміраванню павагі да закону будзе спрыяць правядзенне мерапрыемстваў з удзелам супрацоўнікаў праваахоўных органаў, пракуратуры і суда.
Пры арганізацыі прафілактычнай работы з вучнямі і законнымі прадстаўнікамі варта арыентавацца на афіцыйныя крыніцы прававой інфармацыі: абноўлены Дзіцячы прававы сайт (http://www.mir.pravo.by), які з'яўляецца важным інфармацыйным рэсурсам; сайт (http://pomogut.by), які аказвае інфармацыйную дапамогу людзям у цяжкай жыццёвай сітуацыі, сайт (http://kids.pomogut.by), створаны для абароны дзяцей ад булінгу, грумінгу, педафіліі і распаўсюджвання наркотыкаў пры дапамозе сеткі інтэрнэт. З мэтай удасканалення работы па прафілактыцы булінгу ва ўстановах адукацыі мэтазгодна выкарыстоўваць наяўныя рэсурсы Рэспубліканскага цэнтра псіхалагічнай дапамогі па правядзенні прафілактычных мерапрыемстваў і аказанні садзейнічання і дапамогі ў вырашэнні складаных выпадкаў.
Варта звярнуць увагу на выкананне комплексу мер па падтрыманні дысцыпліны і правапарадку ва ўстановах адукацыі, прафілактыцы супрацьпраўных паводзін (пісьмо Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27.10.2017 «Комплекс мер па падтрыманні дысцыпліны і правапарадку ва ўстановах адукацыі, прафілактыцы супрацьпраўных паводзін»), які накіраваны на далейшае ўдасканаленне прафілактычнай работы з непаўналетнімі і замацоўвае асновы ўзаемадзеяння органаў унутраных спраў i органаў кіравання адукацыяй.
Не траціць актуальнасці праблема абароны дзяцей ад жорсткага абыходжання і гвалту. У выпадку выяўлення непаўналетніх, якія сталі ахвярамі гвалту, неабходна кіравацца Алгарытмам інфармавання педагагічнымі работнікамі бацькоў, апекуноў, папячыцеляў навучэнцаў i (або) супрацоўнікаў органаў унутраных спраў аб наяўнасці прымет гвалту ў дачыненні да непаўналетніх (https://adu.by/ Адукацыйны працэс. 2021/2022 навучальны год / Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба ўстановы адукацыі). З мэтай аператыўнага рэагавання на крызісныя сітуацыі ва ўстановах адукацыі, аказання псіхалагічнай дапамогі ўдзельнікам адукацыйнага працэсу варта выкарыстоўваць рэсурсы Рэспубліканскага цэнтра псіхалагічнай дапамогі (http://rcpp.by). Для ўдасканалення работы па прафілактыцы булінгу ва ўстановах адукацыі мэтазгодна выкарыстоўваць наяўныя рэсурсы Рэспубліканскага цэнтра псіхалагічнай дапамогі па правядзенні прафілактычных мерапрыемстваў і аказанні садзейнічання і дапамогі ў вырашэнні складаных выпадкаў.
З мэтай умацавання патэнцыялу педагогаў-псіхолагаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі па пытаннях аказання псіхалагічнай дапамогі і захавання добрага псіхалагічнага стану непаўналетніх з высокай суіцыдальнай рызыкай і іх асяроддзя педагогі-псіхолагі Рэспубліканскага цэнтра псіхалагічнай дапамогі праводзяць вэбінары «Работа псіхолага ўстановы адукацыі па прафілактыцы суіцыдальных паводзін у падлеткавым і юнацкім узросце: стратэгіі і інструменты», аказваюць супервізарскую падтрымку ў вырашэнні цяжкасцей, якія ўзнікаюць у рабоце.
Пры правядзенні прафілактычнай работы няўхільным патрабаваннем застаецца захаванне Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі (Раздзел V, частка 14 «Падставы для прыцягнення навучэнцаў да дысцыплінарнай адказнасці. Меры дысцыплінарнага спагнання»), а таксама Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правах дзіцяці». Пры арганізацыі прафілактычнай работы з вучнямі неабходна забяспечыць дакладнае выкананне загада Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2019 № 155 «Аб мерах, накіраваных на ўдасканаленне дзейнасці па забеспячэнні бяспечных умоў знаходжання навучэнцаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі».
Важным аспектам работы, накіраванай на пераадоленне супрацьпраўных паводзін вучняў, з'яўляецца індывідуальная прафілактычная работа, якая арганізуецца ў адпаведнасці з Метадычнымі рэкамендацыямі па арганізацыі індывідуальнай прафілактычнай работы з навучэнцамі ва ўстановах адукацыі (пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.07.2018 № 05-01-21 / 6205 / дс).
У новым навучальным годзе рэкамендуецца забяспечыць калегіяльны міжведамасны падыход пры правядзенні прафілактычнай работы з вучнямі ў адпаведнасці з Метадычнымі рэкамендацыямі па арганізацыі дзейнасці савета ўстановы адукацыі па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх, якія размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (https://adu.by/ Галоўная / Адукацыйны працэс. 2021/2022 навучальны год / Арганізацыя выхавання).
Звяртаем увагу, што на пасяджэннях савета ўстановы адукацыі па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх варта разглядаць пытанні па стварэнні выхаваўчага асяроддзя, якое спрыяе зніжэнню колькасці правапарушэнняў і пераадоленню распаўсюджвання ў маладзёжным асяроддзі негатыўных сацыяльных з'яў.
Ва ўдасканаленні сістэмы работы ўстановы адукацыі па прафілактыцы супрацьпраўных паводзін вучняў важную ролю адыгрывае арганізацыя ўзаемадзеяння з законнымі прадстаўнікамі непаўналетніх, у межах якога забяспечваецца павышэнне іх педагагічнай і прававой культуры. Неабходна працягнуць практыку правядзення мерапрыемстваў для бацькоў па падтрымцы іх прававой кампетэнтнасці (бацькоўскія сходы, заняткі ў бацькоўскіх універсітэтах, пасяджэнні клубаў і інш., у тым ліку ў дыстанцыйнай форме). Неабходна звярнуць увагу бацькоў на абнаўленні, унесеныя ў Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях, якія пачалі дзейнічаць з 1 сакавіка 2021, у тым ліку на палажэнне, якое прадугледжвае пакаранне бацькоў за ўдзел дзяцей у несанкцыянаваных мерапрыемствах. Прыцягненне непаўналетняга да ўдзелу ў сходзе, мітынгу, вулічным шэсці, дэманстрацыі, пікетаванні, іншым масавым мерапрыемстве, якія праводзяцца з парушэннем устаноўленага парадку, вядзе да накладання штрафу (артыкул 19.4).
Узаемадзеянне ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з сям'ёй
У пытанні арганізацыі ўзаемадзеяння з сям'ёй перад установамі адукацыі стаіць задача актывізаваць выхаваўчы патэнцыял сям'і, аказаць ёй неабходную псіхолага-педагагічную падтрымку, надаць сямейнаму выхаванню мэтанакіраваны, грамадска значны характар.
Можна вылучыць некалькі стратэгій узаемадзеяння школы і сям'і. Стратэгія адкрытага ўзаемадзеяння мяркуе выбудоўванне працяглых узаемаадносін з улікам эфектыўных практык і педагагічных традыцый. Стратэгія хуткага рэагавання накіравана на аператыўнае ўмяшанне ў жыццё дзіцяці і сям'і, якія апынуліся ў сацыяльна небяспечным становішчы; яна характарызуецца прымяненнем падтрымліваючых тэхналогій, сацыяльнай накіраванасцю дзейнасці спецыялістаў сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службы ўстаноў адукацыі і рэалізуецца ў адпаведнасці з прынятымі ў Рэспубліцы Беларусь нарматыўнымі прававымі актамі. Стратэгія змешанага тыпу ўключае элементы першай і другой, а таксама прадугледжвае рэалізацыю комплекснага падыходу да вырашэння актуальных праблем развіцця асобы вучня.
У працэсе наладжвання сумеснай дзейнасці асаблівую актуальнасць набываюць такія паняцці, як «зваротная сувязь» і «адкрытасць каналаў камунікацыі». Педагогам неабходна рэгулярна вывучаць меркаванне бацькоў аб якасці працэсу выхавання і яго выніках. Гэта будзе садзейнічаць прыцягненню бацькоў у адукацыйны працэс, павышэнню даверу да ўстановы адукацыі.
Неабходнай умовай канструктыўных узаемаадносін у сістэме «сям'я – школа» з'яўляецца іх добраахвотнасць, якая праяўляецца ва ўсвядомленасці выбару форм узаемадзеяння. Таксама важныя нацэленасць удзельнікаў на працяглы і неаднаразовы характар узаемадзеяння, узаемная адказнасць. Фарміраванне пазіцыі адказнага і ўсвядомленага бацькоўства ажыццяўляецца ў працэсе ўдзелу бацькоў у планаванні і рэалізацыі выхаваўчай працы, у дзейнасці органаў самакіравання. Такая праца традыцыйна актывізуецца ў перыяд тэматычных тыдняў (Тыдзень маці, Тыдзень сям'і), напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, Дня жанчын. Папулярныя сярод бацькоў спартландыі «Тата, мама, я – спартыўная сям'я», спартыўныя спаборніцтвы па піянерболе, міні-футболе, валейболе, настольным тэнісе і інш. Падчас гэтых мерапрыемстваў узбагачаецца сфера адпачынку жыццядзейнасці сям’і.
Неабходна актыўна прыцягваць бацькоў да інфармацыйна-асветніцкай, прафарыентацыйнай работы, прыцягваць да ўдзелу ў інфармацыйных гадзінах і іншых выхаваўчых мерапрыемствах.
Важным напрамкам узаемадзеяння школы і бацькоў з'яўляецца работа педагагічнага калектыву па псіхолага-педагагічнай асвеце бацькоў. Сучасным бацькам не заўсёды хапае навыкаў аказання дапамогі дзіцяці пры засваенні адукацыйных праграм; навыкаў эфектыўных зносін з дзіцем; прававых ведаў у сферы адукацыі. Класнаму кіраўніку варта працягнуць практыку арганізацыі ўзаемадзеяння з законнымі прадстаўнікамі вучняў з дапамогай месенджараў (Viber, What'sApp, Telegram і інш.). Гэта дае магчымасць аператыўна абменьвацца інфармацыяй (атрымліваць і адсылаць тэкставыя паведамленні, аўдыяпаведамленні, абменьвацца фота- і відэафайламі, рабіць аўдыя- і відэазванкі і інш.).
З мэтай павышэння псіхолага-педагагічнай кампетэнтнасці бацькоў у 2021/2022 навучальным годзе будзе працягнута рэалізацыя праекта «Бацькоўскі ўніверсітэт». На сайце факультэта сацыяльна-педагагічных тэхналогій Установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка» пры падтрымцы Міністэрства адукацыі створана анлайн-платформа «Бацькоўскі ўніверсітэт». У дапамогу педагогам, бацькам тут прадстаўлены вынікі сацыялагічных даследаванняў, матэрыялы па сямейнай педагогіцы, найлепшы вопыт выхавання дзяцей, відэасюжэты і інш.
Важна адзначыць, што зносіны педагогаў з бацькамі з выкарыстаннем месенджараў павінна суправаджацца правіламі сеткавага этыкету, які не дапускае абмеркаванне персаніфікаванай інфармацыі, што закранае асобу ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу.
З мэтай фарміравання каштоўнасных адносін маладога пакалення да інстытута шлюбу і сям'і ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі рэкамендавана для выкарыстання ў адукацыйным працэсе вучэбная праграма факультатыўных заняткаў «Асновы сямейнага жыцця» для IX–XI класаў. Змест праграмы накіраваны на вывучэнне прававых і маральных асноў сямейнага жыцця, на фарміраванне пазітыўнага вобраза сям'і, паважлівага стаўлення да сям'і, яе духоўных каштоўнасцей, бацькоўства. Для рэалізацыі вучэбнай праграмы факультатыўных заняткаў выдадзены дапаможнік для педагогаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі «Основы семейной жизни. Подготовка к браку и семейной жизни. 9 класс» (аўтары В.В. Мартынава, А.К. Пагодзіна). У дапаможніку прадстаўлены канспекты заняткаў, дыдактычныя і раздатачныя матэрыялы.
У найбліжэйшай перспектыве рыхтуюцца да выпуску дапаможнікі «Асновы сямейнага жыцця. Сям'я як сацыяльны інстытут. 10 клас», «Асновы сямейнага жыцця. Сям'я і дзеці. 11 клас».
Рознабаковае развіццё асобы вучня патрабуе адзінства, узгодненасці дзеянняў сям'і і школы ў працэсе выхавання. Актуальная задача дзейнасці ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі – забяспечыць узаемакарысны саюз сям'і і школы, у цэнтры ўвагі якога павінны знаходзіцца інтарэсы дзіцяці.
Эканамічнае, працоўнае і прафесійнае выхаванне
Эканамічнае выхаванне павінна быць накіравана на фарміраванне эканамічнай культуры асобы, вывучэнне асноў эканамічных ведаў, фарміраванне ўменняў і навыкаў дзелавой актыўнасці, самастойнай працоўнай дзейнасці.
Асаблівую ўвагу трэба надаць развіццю такіх сацыяльна запатрабаваных асобасных якасцей, як прадпрымальнасць, самастойнасць, адказнасць. Неабходна развіваць маладзёжнае прадпрымальніцтва, далучаць навучэнцаў да сацыяльна значнай дзейнасці праз стварэнне і функцыянаванне вучэбных фірм, бізнес-кампаній, стартапаў і іншых ініцыятыў.
Варта ўзмацніць работу па фарміраванні фінансавай адукаванасці навучэнцаў. У межах арганізацыі пазаўрочнай дзейнасці варта праводзіць класныя, інфармацыйныя гадзіны, прысвечаныя пытанням фінансавай адукаванасці; пры гэтым надаваць асаблівую ўвагу такім пытанням, як: вядзенне сямейнага бюджэту; абарона правоў спажыўцоў фінансавых паслуг; асаблівасці страхавання, атрымання крэдытаў; спосабы прадухілення махлярскіх дзеянняў і інш.
Працоўнае выхаванне ва ўстановах адукацыі павінна быць накіравана на фарміраванне ў навучэнцаў каштоўнасных адносін да працы, усведамленне сацыяльнай значнасці прафесійнай дзейнасці; выпрацоўку працавітасці, ініцыятыўнасці, імкнення да дасягнення высокіх вынікаў. З гэтай мэтай варта ў поўнай меры выкарыстоўваць увесь комплекс мер па ўключэнні навучэнцаў у сацыяльна значную грамадскую дзейнасць, у тым ліку працягнуць практыку правядзення суботнікаў, мерапрыемстваў па добраўпарадкаванні і азеляненні тэрыторый, прылеглых да ўстаноў адукацыі, прыродных і культурна-гістарычных аб'ектаў. Пры вызначэнні форм работы па працоўным выхаваннi варта кіравацца вытворчымі ўмовамі рэгіёна, магчымасцямі і матэрыяльнай базай установы адукацыі, улічваць яго традыцыі.
Рэкамендуецца актывізаваць працу аб'яднанняў па інтарэсах працоўнай накіраванасці ў шосты школьны дзень («Умелыя рукі», «Рэальная справа», «Гатуем самі», «Вучымся шыць», «Гаспадынька» і інш.). Варта надаць увагу інфармацыйнаму асвятленню гэтай працы на сайтах устаноў адукацыі, у сацыяльных сетках.
Працоўнае выхаванне павінна быць накіравана на самарэалізацыю асобы ў вучэбна-прафесійнай дзейнасці, выпрацоўку імкнення да свядомага выбару прафесіі, уключаючы фарміраванне ў навучэнцаў уяўленняў аб рынку працы, запатрабаванасці і перспектывах прафесіі, якасцях сучаснага прафесіянала-працаўніка і яго ключавых кваліфікацыях.
Аналіз прафесійнага самавызначэння выпускнікоў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі сведчыць аб іх недастатковай гатоўнасці да свядомага выбару. Уяўленні аб прафесійнай дзейнасці часта маюць няпоўны або нерэалістычны характар. Менавіта таму адной са стратэгічных задач устаноў адукацыі з'яўляецца работа па прафесійнай арыентацыі вучняў. Варта ў поўнай меры выкарыстаць магчымасці дапрафесійнай падрыхтоўкі навучэнцаў. Важным застаецца правядзенне інфармацыйна-растлумачальнай работы, у тым ліку з дапамогай рэсурсаў сеткі інтэрнэт.
Неабходна працягнуць практыку правядзення сустрэч вучняў з прадстаўнікамі розных прафесій, экскурсій на вытворчасць, удзелу навучэнцаў у Днях адчыненых дзвярэй, майстар-класах, «Днях прафарыентацыі» і «Прафесійных суботах», якія праводзяцца ўстановамі прафесійна-тэхнічнай, сярэдняй спецыяльнай і вышэйшай адукацыі ў межах шостага школьнага дня.
У 2021/2022 навучальным годзе будзе працягнута работа па далейшаму развіццю руху JunionSkills. Вядзецца падрыхтоўка рэспубліканскай каманды да ўдзелу ў Міжнародным чэмпіянаце, які адбудзецца ў 2022 годзе.
Эстэтычнае выхаванне
Эстэтычнае выхаванне – гэта перш за ўсё фарміраванне творча актыўнай асобы, здольнай успрымаць і ацэньваць прыгожае ў прыродзе, працы, грамадскіх адносінах з пазіцый эстэтычнага ідэалу, а таксама адчуваць патрэбу ў эстэтычнай дзейнасці.
Вельмі важна ў эстэтычным выхаванні дамагчыся ўсведамлення вучнямі таго факту, што цудоўнае ў рэчаіснасці – гэта крыніца прыгожага ў мастацтве, а эстэтычнае стаўленне да свету – гэта імкненне да творчасці па законах прыгажосці. Правільна арганізаванае эстэтычнае выхаванне дае шырокія магчымасці для самарэалізацыі вучня, для рознабаковага і свабоднага развіцця асобы.
Для вырашэння задач эстэтычнага выхавання трэба больш шырока выкарыстоўваць «зносіны» з прыродай (экскурсіі ў парк ці лес, паходы, экалагічныя гульні з наступным адлюстраваннем убачанага ў сачыненнях або ў малюнках), эстэтыку фізічнай культуры (арганізацыя спартыўных мерапрыемстваў, свят і конкурсаў), мастацтва (паходы ў музеі і тэатры, літаратурныя сустрэчы і музычныя вечары, конкурсы і віктарыны, сустрэчы з людзьмі мастацтва і інш.), эстэтыку працы (афармленне працоўнага месца, змест працоўнага інвентару, стварэнне ландшафтных канструкцый каля ўстановы адукацыі і інш.). Перспектыўнымі формамі эстэтычнага выхавання з'яўляюцца квэсты і праекты. Тэмы праектаў, прапанаваныя вучням, могуць быць звязаны з аналізам уплыву сучаснага кіно, тэлебачання, сацыяльных сетак на карыстальнікаў з розных узроставых груп, з вывучэннем рэпертуараў розных тэатраў і іх сувязі з айчыннай і замежнай літаратурай і драматургіяй, а таксама з вывучэннем гісторыі народных рамёстваў і іх сувязі з сучаснасцю, з складаннем экскурсійных маршрутаў па культурных славутых мясцінах, дзе знаходзіцца ўстанова адукацыі, і інш.
Неабходнай умовай развіцця эстэтычнай актыўнасці школьнікаў з'яўляецца назапашванне вопыту сацыяльна значных спраў, удзел у акцыях, накіраваных на далучэнне да каштоўнасцей сусветнай і нацыянальнай культуры, прыцягненне вучняў да ўдзелу ў мерапрыемствах рэспубліканскага фармату, такіх як агляд-конкурс дзіцячай творчасці «Добры дзень, свет!», культурна-асветніцкая акцыя «Грані творчасці»; фестываль-конкурс моды і фота «Млын моды»; выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладной творчасці вучняў «Калядная зорка»; конкурс «Юныя таленты Беларусі»; выстава творчых работ «Робім самі сваімі рукамі»; культурна-адукацыйны праект «Беларускае народнае мастацтва і дзеці»; рэспубліканская выстава-конкурс дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Чароўныя ўзоры» і інш.
Актуальныя аспекты забеспячэння сацыяльна-педагагічнай падтрымкі навучэнцаў i аказання ім псіхалагічнай дапамогі
Адным з асноўных патрабаванняў да арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі з'яўляецца забеспячэнне сацыяльна-педагагічнай падтрымкі навучэнцаў i аказання ім псіхалагічнай дапамогі (артыкул 91 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, далей – Кодэкс). Права навучэнцаў на атрыманне сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай дапамогі замацавана ў артыкуле 31 Кодэкса. Сацыяльна-педагагічная падтрымка навучэнцаў i аказанне ім псіхалагічнай дапамогі згодна з артыкулам 96 Кодэкса ажыццяўляецца ва ўстановах адукацыі сацыяльна-педагагічнай і псіхалагічнай службай (далей – СППС).
Асноўным крытэрыем якасці забеспячэння сацыяльна-педагагічнай падтрымкі навучэнцаў i аказання ім псіхалагічнай дапамогі з'яўляецца адпаведнасць дзейнасці, якая ажыццяўляецца спецыялістамі СППС, мэце (артыкул 96 Кодэкса; пункт 4 часткі 2 Палажэння аб СППС) і асноўным задачам СППС (пункт 5 часткі 2 Палажэння аб СППС).
З мэтай стварэння ўмоў для павышэння эфектыўнасці сацыяльна-педагагічнай падтрымкі навучэнцаў i аказання ім псіхалагічнай дапамогі дзейнасць спецыялістаў СППС ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі павінна ажыццяўляцца ў асобных рабочых кабінетах. Рабочыя кабінеты спецыялістаў СППС павінны адпавядаць санітарна-гігіенічным, тэхнічным і метадычным патрабаванням нарматыўных прававых актаў, уключаць у сябе функцыянальныя зоны і абсталяванне, якое адпавядае асноўным напрамкам дзейнасці і службовым абавязкам канкрэтнага спецыяліста.
Наяўнасць сістэмы забеспячэння сацыяльна-педагагічнай падтрымкі навучэнцаў i аказання ім псіхалагічнай дапамогі шмат у чым залежыць ад каардынацыі дзейнасці спецыялістаў намеснікам дырэктара па выхаваўчай рабоце. Каардынацыю дзейнасці ўстаноў адукацыі па выяўленні і ўліку дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, іх сацыяльна-педагагічнай рэабілітацыі, аказанні ім і іх законным прадстаўнікам псіхалагічнай дапамогі ажыццяўляюць сацыяльна-педагагічныя цэнтры ў межах адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкі (пункт 2 частка 1 Палажэння аб сацыяльна-педагагічным цэнтры, зацверджанага пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 21.11.2017 № 145).
Эфектыўнасць забеспячэння сацыяльна-педагагічнай падтрымкі навучэнцаў i аказання ім псіхалагічнай дапамогі ў значнай меры залежыць ад устаноўленых прафесійных і дзелавых кантактаў з суб'ектамі прафілактыкі (артыкул 5 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў») і органамі, установамі і іншымі арганізацыямі, якія ажыццяўляюць прафілактыку безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх (артыкул 4 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх»). Пры гэтым важна ўлічваць канкрэтныя ўмовы, асаблівасці кантынгенту ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу, іх патрэбы і патэнцыял установы адукацыі: колькасныя і якасныя характарыстыкі кадравага, матэрыяльна-тэхнічнага, арганізацыйнага і метадычнага забеспячэння, а таксама даступнасць і непасрэдны ахоп сацыяльна-педагагічнай падтрымкай і псіхалагічнай дапамогай мэтавых груп.
Актуальныя нарматыўныя прававыя дакументы, інструктыўна-метадычныя пісьмы і метадычныя рэкамендацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, якія рэгламентуюць дзейнасць СППС, дапаможнікі, артыкулы па актуальных пытаннях сацыяльна-педагагічнай падтрымкі вучняў i аказання ім псіхалагічнай дапамогі размешчаны на нацыянальным адукацыйным партале (https:// adu.by/ Галоўная /Адукацыйны працэс / 2021/2022 навучальны год / Сацыяльна-педагагічная і псіхалагічная служба ўстановы адукацыі). На сайце дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» (http://academy.edu.by) у раздзеле «У дапамогу педагогу і метадысту» размешчаны неабходныя метадычныя матэрыялы, арганізавана правядзенне анлайн-кансультацый па актуальных аспектах забеспячэння сацыяльна-педагагічнай падтрымкі навучэнцаў i аказання ім псіхалагічнай дапамогі.
Дадатак 1
КАЛЯНДАР ДЗЯРЖАЎНЫХ СВЯТ, СВЯТОЧНЫХ ДЗЁН, ПАМЯТНЫХ І СВЯТОЧНЫХ ДАТ
I. Дзяржаўныя святы, святочныя дні, памятныя даты ў Рэспубліцы Беларусь
Дзяржаўныя святы:
Дзень Канстытуцыі – 15 сакавіка;
Дзень яднання народаў Беларусі і Расіі – 2 красавіка;
Дзень Перамогі – 9 мая;
Дзень Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь – другая нядзеля мая;
Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь (Дзень Рэспублікі) – 3 ліпеня.
Дзень народнага адзінства – 17 верасня.
Агульнарэспубліканскія святочныя дні:
Новы год – 1 і 2 студзеня;
Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь –23 лютага;
Дзень жанчын – 8 сакавіка;
Свята працы – 1 мая;
Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі – 7 лістапада.
Прафесійныя і іншыя святочныя дні:
Дзень выратавальніка – 19 студзеня;
Дзень беларускай навукі – апошняя нядзеля студзеня;
Дзень друку – 5 мая;
Дзень сям'і – 15 мая;
Дзень піянерскай дружбы – 19 мая;
Дзень моладзі і студэнцтва – апошняя нядзеля чэрвеня;
Дзень ведаў –1 верасня;
Дзень беларускага пісьменства – першая нядзеля верасня;
Дзень бібліятэк – 15 верасня;
Дзень пажылых людзей – 1 кастрычніка;
Дзень настаўніка – першая нядзеля кастрычніка;
Дзень маці – 14 кастрычніка;
Дзень інвалідаў Рэспублікі Беларусь – 3 снежня;
Дзень праў чалавека – 10 снежня;
Дзень беларускага кіно – 17 снежня.
Памятныя даты:
Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў – 15 лютага;
Дзень чарнобыльскай трагедыі – 26 красавіка;
Дзень усенароднай памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны – 22 чэрвеня.
II. Святочныя даты (міжнародныя дні, заснаваныя ААН, іншымі арганізацыямі, грамадскімі аб'яднаннямі)
Сусветны дзень запаведнікаў і нацыянальных паркаў – 11 студзеня;
Дзень юнага героя-антыфашыста – 8 лютага;
Сусветны дзень радыё – 13 лютага;
Міжнародны дзень роднай мовы – 21 лютага;
Міжнародны дзень барацьбы з наркаманіяй і наркабізнесам – 1 сакавіка;
Сусветны дзень дзікай прыроды – 3 сакавіка;
Сусветны дзень паэзіі – 21 сакавіка;
Міжнародны дзень лясоў – 21 сакавіка;
Сусветны дзень водных рэсурсаў – 22 сакавіка;
Сусветны дзень тэатра – 27 сакавіка;
Міжнародны дзень дзіцячай кнігі – 2 красавіка;
Міжнародны дзень спорту на карысць міру і развіцця – 6 красавіка;
Сусветны дзень здароўя – 7 красавіка;
Міжнародны дзень вызвалення вязняў канцлагераў – 11 красавіка;
Міжнародны дзень палёту чалавека ў космас – 12 красавіка;
Міжнародны дзень помнікаў і гістарычных месц – 18 красавіка;
Міжнародны Дзень Маці-Зямлі – 22 красавіка;
Сусветны дзень кнігі і аўтарскага права – 23 красавіка;
Сусветны дзень аховы працы – 28 красавіка;
Дні памяці і прымірэння, прысвечаныя загінулым у Другой сусветнай вайне – 8–9 мая;
Міжнародны дзень музеяў – 18 мая;
Сусветны дзень культурнай разнастайнасці ў імя дыялогу і развіцця – 21 мая;
Міжнародны дзень біялагічнай разнастайнасці – 22 мая;
Сусветны дзень без тытуню – 31 мая;
Міжнародны дзень абароны дзяцей – 1 чэрвеня;
Сусветны дзень навакольнага асяроддзя – 5 чэрвеня;
Дзень юнацкага руху – 15 чэрвеня;
Міжнародны дзень барацьбы са злоўжываннем наркатычных сродкаў і іх незаконным абарачэннем – 26 чэрвеня;
Міжнародны дзень дружбы – 30 ліпеня;
Сусветны дзень барацьбы з гандлем людзьмі – 30 ліпеня;
Міжнародны дзень моладзі – 12 жніўня;
Міжнародны дзень дабрачыннасці – 5 верасня;
Міжнародны дзень пісьменнасці – 8 верасня;
Сусветны дзень прадухілення самагубстваў – 10 верасня;
Міжнародны дзень дэмакратыі – 15 верасня;
Міжнародны дзень аховы азонавага слоя – 16 верасня;
Міжнародны дзень міру – 21 верасня;
Сусветны дзень турызму – 27 верасня;
Міжнародны дзень пажылых людзей – 1 кастрычніка;
Міжнародны дзень музыкі – 1 кастрычніка;
Міжнародны дзень сацыяльнага педагога – 2 кастрычніка;
Сусветны дзень абароны жывёл – 4 кастрычніка;
Сусветны дзень настаўнікаў – 5 кастрычніка;
Дзень Арганізацыі Аб'яднаных Нацый – 24 кастрычніка;
Міжнародны дзень школьных бібліятэк – 26 кастрычніка;
Сусветны дзень гарадоў – 31 кастрычніка;
Сусветны дзень навукі за мір і развіццё – 10 лістапада;
Міжнародны дзень энергазберажэння – 11 лістапада;
Сусветны дзень дзіцяці – 20 лістапада;
Сусветны дзень прывітанняў – 21 лістапада;
Сусветны дзень барацьбы са СНІДам – 1 снежня;
Міжнародны дзень інвалідаў – 3 снежня;
Міжнародны дзень добраахвотнікаў у імя эканамічнага і сацыяльнага развіцця (Сусветны дзень валанцёраў) – 5 снежня;
Сусветны дзень праў чалавека – 10 снежня;
Міжнародны дзень салідарнасці людзей – 20 снежня.
III. Юбілейныя даты, якія будуць адзначацца ў 2021/2022 навучальным годзе:
25.09.2021 – 50 гадоў з дня адкрыцця мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» (1971).
02.10.2021 – 25 гадоў з дня ўтварэння Нацыянальнага парку «Прыпяцкі» (1996 – рэарганізацыя з Прыпяцкага дзяржаўнага ландшафтна-гідралагічнага запаведніка).
08.11.2021 – 65 гадоў з дня адкрыцця Музея абароны Брэсцкай крэпасці-героя (1956).
08.12.2021 – 30 гадоў з дня падпісання Пагаднення аб стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (1991).
03.03.2022 – 80 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Васільевіча Кавалёнка, ураджэнца Беларусі, савецкага касманаўта, двойчы Героя Савецкага Саюза.
Дадатак 2
нарматыўных прававых актаў і інфармацыйна-аналітычных матэрыялаў па актуальных напрамках выхаваўчай і ідэалагічнай работы ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі
I. Дырэктывы, Дэкрэты, Указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 11.03.2004 № 1 «Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны» (у рэдакцыі Указа ад 12.10.2015 № 420).
Дырэктыва Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14.06.2007 № 3 «Аб прыярытэтных напрамках умацавання эканамічнай бяспекі дзяржавы» (у рэд. Указа ад 26.01.2016 № 26).
Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 05.05.2009 № 5 «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 24 лістапада 2006 г. № 18» (у рэд. Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 05.05.2009 № 5, Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 09.03.2010 № 143).
Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 28.12.2014 № 6 «Аб неадкладных мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абарачэнню наркотыкаў».
Дэкрэт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 09.05.2021 № 2 «Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу».
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 12.10.2015 № 420 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Дырэктыву Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аб мерах па ўмацаванні грамадскай бяспекі і дысцыпліны».
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.02.2010 № 60 «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнэт» (у рэд. Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 18.09.2019 № 50).
Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 06.09.2011 № 398 «Аб сацыяльнай падтрымцы вучняў»
II.      Кодэксы, Законы Рэспублікі Беларусь
Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб шлюбе і сям'і ад 09.07.1999 № 278-З (у рэд. ад 07.01.2012, са змен. і дап., якія ўступілі ў сілу з 01.01.2013).
Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі ад 13.01.2011.
Закон Рэспублікі Беларусь «Аб правах дзіцяці» ад 19.11.1993 № 2570-XII.
Закон Рэспублікі Беларусь «Аб дзяржаўных сімвалах Рэспублікі Беларусь» ад 05.06.2004 № 301-З.
Закон Рэспублікі Беларусь «Аб асновах дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі» ад 07.12.2009 № 65-З (у рэд. Законаў Рэспублікі Беларусь ад 10.01.2011 № 242-З, ад 10.07.2012 № 426-З, ад 04.06.2015 № 274-З, ад 21.10.2016 № 434-З).
Закон Рэспублікі Беларусь ад 04.10.1994 № 3254-XII «Аб грамадскіх аб'яднаннях».
Закон Рэспублікі Беларусь ад 09.11.1999 г. № 305-З «Аб дзяржаўнай падтрымцы маладзёжных і дзіцячых грамадскіх аб'яднанняў у Рэспубліцы Беларусь».
Закон Рэспублікі Беларусь ад 09.01.2017 № 18-З «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Закон Рэспублікі Беларусь „Аб асновах сістэмы прафілактыкі безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх“».
Закон Рэспублікі Беларусь ад 04.01.2014 № 122-З «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў».
Закон Рэспублікі Беларусь ад 12.12.2013 № 84-З «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях абарачэння аналагаў наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і зброі».
Закон Рэспублікі Беларусь ад 21.12.2005 № 73-З «Аб гарантыях па сацыяльнай абароне дзяцей-сірот, дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, а таксама асоб з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў».
Закон Рэспублікі Беларусь ад 11.12.2020 № 94-З «Аб змяненні законаў па пытаннях аховы здароўя і аказання псіхалагічнай дапамогі».
III.     Пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 02.02.2021 № 66 «Аб дзяржаўнай праграме “Лічбавае развіццё Беларусі” на 2021–2025 гады».
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 30.12.2020 № 793 «Аб Нацыянальным плане дзеянняў па забеспячэнні гендарнай роўнасці ў Рэспубліцы Беларусь на 2021–2025 гады».
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 24.02.2021 № 107 «Аб прававой асвеце грамадзян у 2021-2025 гадах»
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 29.01.2021 № 57 «Аб Дзяржаўнай праграме „Адукацыя і маладзёжная палітыка“» на 2021–2025 гады».
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22.09.2017 № 710 «Аб зацвярджэнні Нацыянальнага плана дзеянняў па паляпшэнні становішча дзяцей і ахове іх праў на 2017–2021 гады».
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 15.01.2019 № 22 «Аб прызнанні дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы».
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 24.07.2013 № 651 «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у асобныя пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» (Палажэнне аб парадку адукацыі і дзейнасці камісій па справах непаўналетніх).
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 22.08.2012 № 772 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку перадачы непаўналетніх ва ўзросце да шаснаццаці гадоў, выяўленых супрацоўнікамі органаў унутраных спраў у перыяд з дваццаці трох да шасці гадзін па-за жыллём без суправаджэння бацькоў, апекуноў ці папячыцеляў або без суправаджэння па іх даручэнні паўналетніх асоб, бацькам, апекунам ці папячыцелям або па іх даручэнні паўналетнім асобам і дастаўлення такіх непаўналетніх у сацыяльна-педагагічныя цэнтры».
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 27.06.2017 № 487 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку комплекснай рэабілітацыі непаўналетніх, спажыванне якімі наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, ужыванне алкагольных, слабаалкагольных напояў або піва ўстаноўлены ў адпаведнасці з заканадаўствам»
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.06.2011 № 838 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб парадку, умовах, змесце і формах узаемадзеяння ўстаноў адукацыі з рэлігійнымі арганізацыямі ў пытаннях выхавання вучняў»
Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 22.11.2014 № 1087 «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у Правілы аўтамабільных перавозак пасажыраў».
IV.     Нарматыўныя прававыя акты, зацверджаныя Саветам Бяспекі Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь, Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь
Пастанова Савета Бяспекі Рэспублікі Беларусь ад 18.03.2019 № 1 «Аб Канцэпцыі інфармацыйнай бяспекі Рэспублікі Беларусь».
Пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь, Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 31.03.2014 № 15/27/23 «Аб зацвярджэнні канцэпцыі развіцця прафесійнай арыентацыі моладзі ў Рэспубліцы Беларусь».
Пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 13.10.2010 № 134 «Аб устанаўленні гранічных норм пад'ёму і перамяшчэння непаўналетнімі цяжкасцей уручную».
Пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 15.10.2010 № 144 «Аб устанаўленні пераліку лёгкіх відаў работ, якія могуць выконваць асобы ва ўзросце ад чатырнаццаці да шаснаццаці гадоў».
Пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2012 № 206 «Аб зацвярджэнні Санітарных норм і правіл „Патрабаванні для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь і іх асобных структурных элементаў».
Пастанова Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь ад 27.06.2013 № 67 «Аб устанаўленні спіса работ, на якіх забараняецца прымяненне працы асоб маладзейшых за васямнаццаць гадоў».
VI. Нарматыўныя прававыя і іншыя акты Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 26.12.2018 № 125 «Аб зацвярджэнні адукацыйных стандартаў агульнай сярэдняй адукацыі».
Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 15.07.2015 № 82 «Аб зацвярджэнні Канцэпцыі бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі».
Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 31.12.2020 № 312 «Аб зацвярджэнні Праграмы бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі на 2021–2025 гг.».
Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 16.11.2015 № 128 «Аб зацвярджэнні Канцэпцыі арганізацыі маладзежнага валанцёрскага (добраахвотніцкага) руху ў Рэспубліцы Беларусь»
Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 28.06.2011 № 47 «Аб зацвярджэнні палажэнняў аб педагагічным савеце ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі і бацькоўскім камітэце ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі» (у рэд. пастановы Мінадукацыі ад 28.12.2016).
Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27.11.2017 № 146 «Аб зацвярджэнні Палажэння аб савеце ўстановы адукацыі па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь»
Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь 25.11.2004 № 70 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку вызначэння тарыфіцынаваных гадзін арганізацыйна-выхаваўчай работы і дадатковага кантролю вучэбнай дзейнасці вучняў ва ўстановах адукацыі» (у рэд. пастаноў Мінадукацыі ад 07.10.2008 № 102, ад 07.10.2011 № 269, ад 22.07.2013 № 52).
Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 06.07.2011 № 59 «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб парадку правядзення рэспубліканскіх мерапрыемстваў установамі дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі з удзелам вучняў і аб прызнанні страціўшай сілу пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 18.03 2008 № 24»
Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 17.07.2007 № 35а «Аб зацвярджэнні Інструкцыі аб арганізацыі ўдзелу вучняў устаноў адукацыі ў турыстычных паходах і экскурсіях».
Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27.12.2017 № 164 «Аб устанаўленні пераліку дакументаў, абавязковых для вядзення асобнымі педагагічнымі работнікамі, і выключэння практыкі прыцягнення педагагічных работнікаў да выканання работ, якія не адносяцца да выканання іх працоўных функцый».
VII. Загады Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь
Загад Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 18.04.2019 № 298 «Аб змяненні загаду Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь
ад 11 сакавіка 2019 года № 156» (Прыкладная інструкцыя аб арганізацыі прапускнога рэжыму).
Загад Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19.01.2017 № 21 «Аб удасканаленні арганізацыі шостага школьнага дня».
VIII. Пісьмы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Інструктыўна-метадычнае пісьмо «Аб арганізацыі класнага кіраўніцтва і работы куратара вучэбнай групы ва ўстановах адукацыі».
Інструктыўна-метадычнае пісьмо «Аб дадатковых мерах па ўдасканаленні работы ўстаноў адукацыі ў шосты школьны дзень».
Інструктыўна-метадычнае пісьмо «Аб асаблівасцях дзейнасці ўстаноў адукацыі па рэалізацыі норм Палажэння аб парадку комплекснай рэабілітацыі непаўналетніх, спажыванне якімі наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў, таксічных або іншых адурманьваючых рэчываў, ужыванне алкагольных, слабаалкагольных напояў ці піва ўстаноўлены ў адпаведнасці з заканадаўствам».
Пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 19.11.2015 №21/6236/дс «Аб некаторых пытаннях арганізацыі ўдзелу вучняў у адукацыйных мерапрыемствах на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь і за мяжой».
Пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 07.02.2018 № 05-01-07/1121/дс «Аб накіраванні алгарытму» («Алгарытм інфармавання педагагічнымі работнікамі бацькоў, апекуноў, папячыцеляў вучняў і (або) супрацоўнікаў органаў унутраных спраў аб наяўнасці прыкмет гвалту ў дачыненні да непаўналетніх»).
Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь «Аб выкарыстанні сучасных інфармацыйных тэхналогій ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2021/2022 навучальным годзе».
IX. Метадычныя рэкамендацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Метадычныя рэкамендацыі «Планаванне выхаваўчай работы і яе ўлік».
Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі дзейнасці савета ўстановы адукацыі па прафілактыцы безнагляднасці і правапарушэнняў непаўналетніх.
Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі і правядзенні інфармацыйнай гадзіны ва ўстановах адукацыі.
Метадычныя рэкамендацыі для педагагічных работнікаў дзяржаўных устаноў адукацыі, у якіх дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў, асобы з ліку дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў, знаходзяцца на дзяржаўным забеспячэнні, па абароне іх праў і законных інтарэсаў.
Метадычныя рэкамендацыі па міжведамасным узаемадзеянні дзяржаўных органаў, дзяржаўных і іншых арганізацый пры выяўленні неспрыяльнай для дзяцей абстаноўкі, правядзенні сацыяльнага расследавання, арганізацыі працы з сем'ямі, дзе дзеці прызнаныя, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі работы з вучнямі, бацькамі вучняў (законнымі прадстаўнікамі) па вучэбных прадметах, мерапрыемстваў прафарыентацыйнай накіраванасці ў шосты школьны дзень.
Рэкамендацыі «Метадычныя аспекты ўдасканалення выхаваўчай работы ў шосты школьны дзень».
Рэкамендацыі па выкарыстанні дзяржаўнай сімволікі ва ўстановах адукацыі.
Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі працы і адпачынку вучняў 14–18 гадоў.
Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі супрацоўніцтва ўстаноў адукацыі з Беларускай Праваслаўнай Царквой.
Патрабаванні да дакументацыі, якая рэгламентуе арганізацыю выхаваўчага працэсу ва ўстанове агульнай сярэдняй адукацыі.
Рэкамендацыі па арганізацыі дзейнасці класнага кіраўніка.
Прыкладнае палажэнне аб вучэбнай бізнес-кампаніі ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі і ўстановы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі Рэспублікі Беларусь.
Метадычныя рэкамендацыі па арганізацыі індывідуальнай прафілактычнай работы з вучнямі ва ўстановах адукацыі (дадатак да пісьма Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.07.2018 № 05-01-21 /6205/дс/).
Дадатак 3
УМОВЫ
правядзення VIII Рэспубліканскага конкурсу
на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня
АГУЛЬНЫЯ  ПАЛАЖЭННІ
1. Рэспубліканскі конкурс на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня (далей – конкурс) праводзіцца ва ўстановах агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ў адпаведнасці з праграмай бесперапыннага выхавання дзяцей і навучэнскай моладзі ў Рэспубліцы Беларусь на 2021–2025 гады.
2. Мэтай конкурсу з'яўляецца ўдасканаленне работы ўстаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі па арганізацыі шостага школьнага дня.
3. Задачамі конкурсу з'яўляюцца:
павышэнне выхаваўчага патэнцыялу шостага школьнага дня, вучэбных і факультатыўных заняткаў, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі;
абнаўленне зместу выхавання, аптымізацыя форм і метадаў выхавання з улікам найноўшых навуковых дасягненняў у галіне выхавання і лепшага вопыту выхаваўчай працы ва ўстановах адукацыі;
выяўленне і прапаганда лепшага вопыту работы педагагічных калектываў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі па арганізацыі шостага школьнага дня;
інфармацыйна-метадычнае забеспячэнне шостага школьнага дня як сродак удасканалення прафесійнай кампетэнтнасці педагагічных работнікаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі.
УДЗЕЛЬНІКІ КОНКУРСУ
4. У конкурсе удзельнічаюць творчыя калектывы, створаныя на базе ўстаноў агульнай сярэдняй, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, якія ўключаюць вучняў і іх законных прадстаўнікоў, педагогаў, членаў дзіцячых і маладзёжных грамадскіх аб'яднанняў, органаў вучнёўскага самакіравання, аб'яднанняў па інтарэсах, валанцёрскіх атрадаў, маладзёжных клубаў і інш.
Не рэкамендуецца паўторны ўдзел у конкурсе адных і тых жа ўстаноў адукацыі.
ЗМЕСТ КОНКУРСУ
5. Конкурс праводзіцца па трох намінацыях:
5.1. намінацыя «У год народнага адзінства ідзём дарогамі дабра» прадстаўляецца прыкладнымі тэматычнымі праектамі:
«Наказу герояў верныя»;
«Ніколі не забыць»;
«Нам несці Сцяг Перамогі» і інш.
Тэматыка дадзеных праектаў накіравана на фарміраванне грамадзянскасці і патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці на прыкладах баявых і працоўных подзвігаў беларускага народа; на прыцягненне вучняў да пошукавай і даследчай працы па вывучэнні гісторыі свайго рэгіёна, краіны; вывучэнне і папулярызацыю рэгіянальных помнікаў, у тым ліку прысвечаных Вялікай Айчыннай вайне; увекавечанне памяці абаронцаў Айчыны і герояў Вялікай Айчыннай вайны, герояў Беларусі, у межах рэспубліканскай патрыятычнай акцыі «Іх подзвіг у памяці нашчадкаў захаваем»;
«Мае землякі ў гісторыі нашай краіны»;
«Імі ганарыцца родная краіна»;
«Мы верым цвёрда ў герояў спорту»;
«Медыйныя асобы Беларусі XXI стагоддзя» і інш.
Тэматыка прапанаваных праектаў накіравана на ідэалагічнае, грамадзянскае, патрыятычнае, духоўна-маральнае выхаванне, фарміраванне ў вучняў патрэбнасці ў захаванні нацыянальнага культурнага здабытку, папулярызацыю традыцый беларускага народа ў Год народнага адзінства, спадчыны і гістарычнай памяці народа, будзе спрыяць абнаўленню зместу, форм і метадаў арганізацыі выхаваўчага працэсу ў шосты школьны дзень з улікам найноўшых навуковых дасягненняў у галіне выхавання і лепшага вопыту выхаваўчай работы ва ўстановах адукацыі;
5.2. намінацыя «Шосты дзень заўсёды ў трэндзе!» прадстаўляецца прыкладнымі тэматычнымі праектамі:
«Стыль жыцця – здароўе!»;
«Спорт – рытм жыцця! Будзь у форме!» і інш.
Прапанаваная тэматыка праектаў накіравана на фарміраванне ў вучняў адказных і бяспечных паводзін, прапаганду каштоўнасцей здаровага ладу жыцця ў шосты школьны дзень, прыцягненне да заняткаў фізкультурай і спортам, турызмам і краязнаўствам, уключэнне вучняў у розныя віды творчай, сацыяльна значнай дзейнасці, на навучанне навыкам і ўменням правільных паводзін у экстрэмальных сітуацыях і практычнай адпрацоўкі атрыманых ведаў;
«Зялёныя стартапы выхаднога дня»;
«Да прыроды з любоўю» і інш.
Тэматыка гэтых праектаў накіравана на фарміраванне ў вучняў экалагічнага светапогляду, сацыяльнай актыўнасці ў рашэнні пытанняў аховы навакольнага асяроддзя, экалагічна пісьменных паводзін, каштоўнасцей устойлівага развіцця, усведамлення вучнямі неабходнасці адказнага стаўлення да прыроды, уцягнутасці ў прыродаахоўную дзейнасць;
5.3. намінацыя «Шосты дзень – тэрыторыя ідэй» прадстаўляецца прыкладнымі праектамі, якія ўключаюць у сябе разнастайныя творчыя ідэі і падыходы да арганізацыі шостага школьнага дня:
«Лепшы медыярэсурс шостага дня»;
«#MediaSkills 6 дзень» і інш.
Дадзеная тэматыка праектаў накіравана на развіццё медыекультуры ў асяроддзі моладзі, захаванне і прымнажэнне культурных, духоўна-асветніцкіх каштоўнасцяў у сучаснай інфармацыйнай прасторы, якія ўключаюць у сябе эфектыўныя мадэлі фарміравання інфармацыйнай культуры і веды аб асновах інфармацыйнай бяспекі; сфарміраванасці ў вучняў уменняў прымяняць перадавыя дасягненні ў галіне інфармацыйных тэхналогій, сродкаў інфарматызацыі, ствараць інфармацыйны прадукт.
«Прафесіі шостага дня – прафесіі ад А да Я»;
«Прафесіі маёй сям'і, майго роднага краю» і інш.
У дадзеных праектах неабходна прадставіць прафарыентацыйна-адукацыйныя матэрыялы па фарміраванні ў вучняў матывацыі да працоўнай дзейнасці, развіццю працавітасці, беражлівасці, адказнасці, самастойнасці, прадпрымальнасці, патрэбнасці ў стваральнай працы, гатоўнасці і імкнення да ўсвядомленага прафесійнага выбару; уяўлення аб рынку працы, запатрабаванасці і перспектывах прафесій, якасцях сучаснага прафесіянала і яго ключавых кваліфікацыях па павышэнні эфектыўнасці працоўнага выхавання і арганізацыі часовай працоўнай занятасці вучняў, укараненні новых тэхналогій прафарыентацыйнай работы;
6. Патрабаванні да зместу праекта:
актуальная сацыяльная і практычная значнасць праекта, якая прываблівае ўвагу да заяўленай тэмы, аргументавана і даходліва яе раскрывае;
дастатковасць фактычнай інфармацыі, дакладнасць фактаў, арыгінальнасць і раскрытасць ідэй;
эстэтычны кампанент афармлення праекта і цэласнасць яго прадстаўлення.
Праектная праца павінна:
насіць аўтарскі характар;
грунтавацца на дзейных нарматыўных прававых актах, сучасных навуковых матэрыялах па абранай тэматыцы;
адпавядаць патрабаванням палажэння рэспубліканскага конкурсу на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня і выразнай падачы матэрыялу, доказнасці і дакладнасці выкарыстаных фактаў;
адлюстроўваць уменне карыстацца рацыянальнымі прыёмамі пошуку, адбору, апрацоўкі і сістэматызацыі інфармацыі;
утрымліваць прыклады эфектыўнага вопыту выхаваўчай работы ва ўстанове адукацыі;
адпавядаць правілам афармлення работы (выразная структура, лагічнасць зместу, правільнае афармленне бібліяграфічных спасылак, спіса выкарыстаных крыніц, акуратнасць выкананай працы).
7. Матэрыялы праектаў намінацый могуць быць дзейнымі або практычна рэалізаванымі, насіць інфармацыйны, пазнавальны, прапагандысцкі, агітацыйны, гульнёвы, займальна-забаўляльны характар.
8. Аб'ём конкурсных матэрыялаў не павінен перавышаць 30 старонак (аб'ём праекта – не больш за 15 старонак; аб'ём дадатку – не больш за 15 старонак).
9. Ад кожнай вобласці і г. Мінска можа быць прадстаўлена не больш за адзін праект у кожнай намінацыі.
10. Конкурсныя матэрыялы павінны ўключаць: тытульны ліст; змест з пералікам структурных элементаў праектнай работы; уводзіны; асноўную частку, якая складаецца з частак, раздзелаў, падраздзелаў, пунктаў і падпунктаў; заключэнне; спіс выкарыстаных крыніц; дадаткі (пры неабходнасці).
Спіс выкарыстаных крыніц змяшчаецца пасля заключэння і ўтрымлівае пералік крыніц інфармацыі, на якія ў праектнай працы прыводзяцца спасылкі.
Дадаткі нумаруюцца загалоўнымі літарамі беларускага алфавіта і могуць мець адпаведныя назвы. Усе матэрыялы, якія змяшчаюцца ў дадаткі, павінны быць так ці інакш апісаны ў тэксце асноўнай часткі конкурсных матэрыялаў, каб можна было зразумець, дадаткам да чаго з'яўляецца дадзены фрагмент, якія задачы вырашаліся на яго аснове і з яго дапамогай. На кожны з дадаткаў павінна быць дадзена адпаведная спасылка ў тэксце асноўнай часткі конкурснай работы.
Конкурсная работа можа быць выканана на рускай або беларускай мове.
11. Конкурсная работа павінна быць аформлена ў цвёрды пераплёт (збрашуравана).
12. Афармленне. Друкуецца з выкарыстаннем камп’ютара і прынтара на адным баку ліста белай паперы фармату А4 (210×297 мм). Набор тэксту конкурснай работы ажыццяўляецца з выкарыстаннем тэкставага рэдактару: неабходна выкарыстоўваць шрыфт Times New Roman, памер шрыфту – 14 пунктаў; колькасць знакаў у радку павінна складаць 60–70 з улікам прабелаў; міжрадковы інтэрвал – 18 пунктаў (не атаясамліваць з палутарным або падвойным інтэрвалам. Міжрадковы інтэрвал у 18 пунктаў устанаўліваецца з выкарыстаннем меню «фармат» + падменю «абзац» + укладка ў меню «абзац» «водступы і інтэрвалы» + у полі «міжрадковы» ўстанаўліваецца значэнне «дакладна», а ў полі «значэнне» – «18 пт»); колькасць тэкставых радкоў на старонцы – 39–40; тэкст друкуецца з абзацным водступам 1,25 см (12,5 мм); памеры палёў: верхняга і ніжняга – 20 мм, левага – 30 мм, правага – 10 мм.
ПАРАДАК ПРАВЯДЗЕННЯ КОНКУРСУ
13. Конкурс праводзіцца ў тры этапы: на раённым, абласным (Мінскім гарадскім) і рэспубліканскім узроўнях.
14. Першы этап конкурсу (раённы) праводзіцца да 12 верасня 2021 года, другі (абласны, Мінскі гарадскі) праводзіцца да 30 верасня 2021 года.
15. Для правядзення абласнога (Мінскага гарадскога) этапу конкурсу галоўнымі ўпраўленнямі адукацыі (па адукацыі) аблвыканкамаў, камітэтам па адукацыі Мінгарвыканкама ствараюцца конкурсныя камісіі, якія аналізуюць матэрыялы, прадстаўленыя на конкурс, і фарміруюць прапановы па складзе ўдзельнікаў на рэспубліканскім узроўні. Матэрыялы, прызнаныя лепшымі на рэгіянальным узроўні, накіроўваюцца на адрас Дзяржаўнай установы адукацыі «Акадэмія паслядыпломнай адукацыі» (далей – Акадэмія паслядыпломнай адукацыі). Рэспубліканская конкурсная камісія аналізуе і дае экспертную ацэнку прадстаўленым матэрыялам.
16. Заключны этап конкурсу праводзіцца ў перыяд восеньскіх канікул 2021/2022 навучальнага года на базе ўстановы адукацыі «Нацыянальны цэнтр мастацкай творчасці дзяцей і моладзі». У заключным этапе конкурсу ў абароне праектаў па арганізацыі шостага школьнага дня ўдзельнічаюць творчыя калектывы-пераможцы абласных (Мінскага гарадскога) этапаў конкурсу (дадатак 2).
17. Для ўдзелу ў заключным этапе конкурсу да 30 верасня 2021 года па адрасе: 220040, г. Мінск, вуліца Някрасава, 20, Акадэмія паслядыпломнай адукацыі, упраўленне сацыяльнай і выхаваўчай работы, каб.402 (кантактны тэлефон: 354 78 53; е-mail: usvr@academy.edu.by) неабходна прадставіць:
анкету-заяўку на ўдзел у заключным этапе конкурсу згодна з дадаткам 1;
конкурсную работу.
18. Да ўдзелу ў заключным этапе конкурсу не дапускаюцца работы, якія не адпавядаюць патрабаванням намінацый, работы, прадстаўленыя без заявак у адпаведнасці з дадаткам 1, а таксама работы, прадстаўленыя пазней за названыя тэрміны. Таксама не дапускаюцца матэрыялы, якія былі раней апублікаваныя ў сетцы інтэрнэт (праектная работа можа правярацца сістэмай «Антыплагіят»).
19. Конкурсныя работы, якія ўдзельнічалі ў заключным этапе конкурсу, аўтарам не вяртаюцца, лепшыя матэрыялы пасля правядзення заключнага этапу рэспубліканскага конкурсу размяшчаюцца на сайце Акадэміі паслядыпломнай адукацыі.
20. Пры ацэнцы конкурсных работ улічваецца: выхаваўчая і сацыяльная значнасць праекта; адпаведнасць зместу работы мэце і задачам праекта; цэласнасць, сістэмнасць, лагічнасць матэрыялу; актуальнасць, крэатыўнасць, інавацыйнасць праекта; выкарыстанне эфектыўных методык у рэалізацыі праекта; выніковасць, практычная значнасць праекта; якасць афармлення матэрыялу.
УЗНАГАРОДЖАННЕ ПЕРАМОЖЦАЎ
21. Вынікі на заключным этапе конкурсу падводзіць журы, склад якога ўзгадняецца з Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.
22. Журы:
22.1. распрацоўвае крытэрыі і конкурсныя ацэнкі работ;
22.2. вызначае пераможцаў (I, II, III прызавыя месцы ў кожнай намінацыі, а таксама гран-пры конкурсу) і прадстаўляе актыўных удзельнікаў у арганізацыйны камітэт для зацвярджэння і ўзнагароджання.
23. Арганізацыйны камітэт інфармуе аб выніках конкурсу, узнагароджвае пераможцаў і актыўных удзельнікаў:
23.1. удзельнікі заключнага этапу конкурсу ўзнагароджваюцца дыпломамі ўдзельнікаў конкурсу;
23.2. удзельнікі конкурсу, якія занялі I прызавое месца ў кожнай з трох намінацый, узнагароджваюцца дыпломам Міністэрства адукацыі I ступені;
23.3. удзельнікі конкурсу, якія занялі II прызавое месца ў кожнай з трох намінацый, узнагароджваюцца дыпломам Міністэрства адукацыі II ступені;
23.4. удзельнікі конкурсу, якія занялі прызавое III месца ў кожнай з трох намінацый, узнагароджваюцца дыпломам III ступені Міністэрства адукацыі;
23.5. пераможцы конкурсу могуць узнагароджвацца граматамі, ганаровымі граматамі Міністэрства адукацыі і каштоўнымі падарункамі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
Дадатак А
да ўмоў правядзення заключнага этапу рэспубліканскага конкурсу на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня
АНКЕТА-ЗАЯЎКА
на ўдзел у заключным этапе VIII Рэспубліканскага конкурсу на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня
Поўная назва ўстановы адукацыі з абавязковым указаннем вобласці
Паштовы адрас установы адукацыі, кантактны тэлефон, факс, е-mail
Кіраўнік установы адукацыі (П І І па бацьку цалкам)
Найменне намінацыі
Назва праектнай работы
Спасылка для пампавання электроннага варыянту конкурснай работы
Стадыі праекта:
  • рэалізаваны;
  • дзейны
Анатацыя праектнай работы:
мэта;
задачы;
мэтавыя групы;
перыяд ажыццяўлення;
вынікі;
кароткі змест
Кіраўнік(і) праекта (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада цалкам, кантактныя тэлефоны)
Аўтар(ы) праекта (прозвішча, імя, імя па бацьку, пасада цалкам, кантактныя тэлефоны)
Што неабходна для прэзентацыі праекта
на заключным этапе рэспубліканскага конкурсу?
  • мультымедыйны праектар і камп’ютар;
  • мікрафон (паказаць дакладную колькасць);
  • стэнд / стол;
  • іншае абсталяванне
Меркаваная колькасць удзельнікаў групы падтрымкі (не больш за 5 чалавек, з абавязковай іх дастаўкай да месца правядзення конкурсу і назад у дзень абароны праектнай работы)
Кіраўнік установы
адукацыі                                                        Подпіс           П І І па бацьку
Дадатак Б
Рэкамендацыі па абароне праектнай работы ва ўмовах правядзення заключнага этапу рэспубліканскага конкурсу на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня
Абарона праекта – гэта публічнае прадстаўленне сваёй работы ў заключным этапе рэспубліканскага конкурсу на лепшы праект па арганізацыі шостага школьнага дня з мэтай выяўлення творчых здольнасцей удзельнікаў, умення абараніць ідэю прадстаўленага праекту.
Публічная абарона праекта праводзіцца самім аўтарам або прадстаўнікамі творчай групы.
Прадстаўленне (абарона) праводзіцца ў вуснай форме з дэманстрацыяй фрагментаў праекта або яго кароткай дэманстрацыйнай версіяй з мэтай канкрэтызацыі інфармацыі, прыцягнення ўвагі журы да значных аспектаў зместу праекту.
Працэдура прадстаўлення праекта ўключае: абарону яго ідэі, актуальнасці, інавацыйнасці, практыка-арыентаванага падыходу ў арганізацыі шостага школьнага дня.
Удзельнікі ў адведзены час прадстаўляюць свой праект, выкарыстоўваючы мультымедыйную прэзентацыю, прадукты праектнай дзейнасці (відэаролікі, тэхнічныя прылады, прыстасаванні, дэманстрацыйныя ўстаноўкі, інавацыйныя прапановы, праграмныя прадукты).
Час абароны – не больш за 8–10 хвілін. Захаванне рэгламенту –абавязкова для ўсіх удзельнікаў.
Патрабаванні да суправаджальнай прэзентацыі
Прэзентацыя можа суправаджаць выступленне, дапаўняючы і ілюструючы асноўныя ідэі праекту. Змест тэксту на слайдах павінен быць мінімальным. Шрыфт павінен лёгка чытацца. Агульнае каляровае рашэнне і дызайн слайдаў выбіраюцца ў адпаведнасці з тэматыкай праекта.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.