Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Заняткі ў дашкольных групах

Дата: 19 февраля 2019 в 22:22
Комплексны занятак па развіццю мовы і азнаямленню з наваколлем ў старэйшай групе
“Мая хата багата”
Праграмныя задачы: праз знаёмства з беларускай цацкай пашыраць веды дзяцей аб дэкаратыўна-прыкладным мастацтве Беларусі; актывізаваць мысленне і маўленчыя магчымасці дзяцей; узбагачаць слоўнікавы запас па тэме “Беларускія цацкі”; вучыць выкарыстоўваць у актыўнай мове беларускія вершы, загадкі, прымаўкі, песні; выхоўваць цікаўнасць да беларускай мовы і культуры.
Папярэднія работы: знаёмства з беларускім фальклорам (вершы, казкі, загадкі, прыказкі, песні), падрыхтоўка інсцэніроўкі “Пеўнік і яго сябры” з глінянымі цацкамі, развучаванне беларускіх народнах гульняў.
Абсталяванне: гліняныя, саламяныя цацкі, “хата” бабулі, наглядныя дапаможнікі для гульняў “Дзе чыя хатка?”
Слоўнікавыя работы: гліняныя, саламяныя, драўляныя ,куфар, столь.
Выхавальнік (В.).  Дзеці, адкажыце, у якогй краіне мы жывём?  Як называецца наша вёска? Якія яшчэ вы ведаеце гарады? А дзе, акрамя горада жывуць людзі? Ці ёсць у вас у вёсцы знаёмыя ці родныя? А у мяне ёсць такая бабуля, якая жыве ў вёсцы.  Яна запрашая нас у гості. Зараз мы  з вамі адправімся да яе. (Дзеці пад музыку ідуць да бабулі. Прыходзяць- нікога няма.) На стале ляжыць запражэнне:
Гэй, сябры! Вітаю вас!
Захадіце, мілыя, да нас!
Сёння мая хата
Цацкамі багата.
Вы мяне чакайце
Цацкі разгядаеце.
 
(Дзеці разглядаюць цацкі: саламяныя, гліняныя, драўляныя, льняныя.)
   В.  Што вам тут знаёма? Каму больш  за ўсё падабаецца гэты конік?  Раскажыце пра яго.
Дзеці. Гоп- гоп, конік мой,
Пагуляй яшчэ са мной.
Напаю цябе вадой,
Накармлю травой.
В. З чаго зроблі ны конік? Які ён? А якая саломка? (Залацістая,бліскучая,гладкая.) Якія яшчэ цацкі з саломы вы бачыце? (Адказы дзяцей.) Кожную цацку, якую вы бачыце, яшчэ можна назваць так: ён, яна, яно, яны. Напрыклад: конік-ён, лялька-яна, птушка-яна, усе разам-яны.
А вось паглядзіце на мастачак, якія робяць саламяныя цацкі. (Дзеці разглядаюць фотаздымкі.) А зараз паслухайце загадку:
             Ёсць адмысловы
             Будзільнік вясковы.
             Заводзіць не трэба
             Ды трэба карміць.
           І будзе ён ранкам
          На працу хадзіць. 
Правільна, гэта певень. Знайдзіце тут пеўніка. З чаго ён зроблены? (З гліны.) А якія яшчэ гляняныя цацкі таксама можна назваць словамі: ён, яна, яно, яны? Ён – конік, парсючок; яна – курачка, гусачка; усе разам – яны. Гліняныя цацкі – разнастайныя: жывёлы, птушкі, людзі. Майстар спачатку выбірае гліну, потым лепіць фігурку, сушыць яе, апальвае ў печы, размалёўвае.Дзіця возьме такую цацку і адразу прымае яе ў сваю гульню. І мы таксама зараз пагуляем.
В.  Жыў ды быў Певунок,
          Ён на печы спаць не мог.
          Вельм  ранаўставаў,
          Меў ён вельмі многа спраў.                              
         Певень. Разам з сонейкам устаю,
         Песню звонкую пяю.
         Усе, усе, усе ў хляве ўставайце
         Ды да працы прыступайце.
         Кураняты.  Дзякуй, Пеця-певунок,
         Што падняцца дапамог.
         Гусачкі. Га-га-га-га-га-га,
         Уставацьнам усім пара.
         Будзем травачку шчыпаць,
         Сваіх дзетак частаваць.
         Кароўка.  Мне таксама трэба ў поле
         Хуценька ісці,
         Дзеткам нашай гаспадыні
         Малачка несці.
         Парсючок. Ну чаго ты гарлапаніш?
         Паспаць хочацца яшчэ.
         Есці мне і маім дзецям
         Гаспадыня вунь нясе.
         В. Пеўнік так расхваляваўся
         І да парсючка падаўся,
         Пра сяброўства расказаў
         І параду яму даў. 
         Пеўнік. Пра ляноцтва забывай,
         І да працы ўставай.
         Толькі той, хто любіць працу,
         Сябрам нашым можа звацца.
         В. Вось які цудоўны спектакль, дзеці, атрымаўся. А дапамаглі нам у гэтым... (Гліняныя цацкі). З глінянымі цацкамі трэба гуляць асцярожна. Таму што рабіць іх складана. Вось паглядзіце, як майстры працуюць. (Дзеці разглядываюць фотаздымкі). Гэта сапраўдная беларускае мастацтва. Дзеці, глядзіце, які цудоўны куфар ёсць у бабулі! (Дзеці заглядываюць куфар, бачаць драўляныя цацкі). Як вы думаеце, чым яны адрозніваюца ад драўляных? Дрэва  - матэрыял цверды, моцны. Майстры выпільваюць з дрэва пташак, якія, напрыклад, падвешваюць над калыскай ці пад столлю. Драўляныя цацкі могуць рухацца як быццам сапраўдныя. Зараз мы з вамі пагуляем ў гульню “На дудзе Мікіта грае”.  
         А вось гэта льняныя цацкі. Якія яны? Паглядзіце, як трымаюцца ў лялькі рукі, зробленыя з мяккага валакна: майстар туга сціснуў лён ў пучок і змазаў клеем. Доўгая спадніца ўпрыгожана тасьмой з беларускім узорам. Дзеці, можа цацкі стаміліся і хочуць ў свае хаткі? Давайце возьмем па адной і аднясём ў іх хаткі.
         Гульня “Чаму сюды прынёс гэтую цацку?” (у драўлянай хатцы жыве драўляная цацка і г.д.)
         (Вяртаецца бабуля з поўным кошыкам цацак.)       
         Бабуля. Добры дзень, мае даражэнькія! Прабачце, калі ласка, затрымалася я на кірмашы. А што вы тут без мяне робіце?
         Дзеці. цацкі разглядаем.
         Бабуля. А якія вам больш спадабаліся?
          Дзеці. Усе!
         В. Мы нават цацкі ў іх хаткі размясцілі.
         Бабуля. Дзеткі, я на кірмаш ездзіла за падарункамі для вас. Вось паглядзіце, якія цацкі-свісцёлкі здабыла. Заўсёды на Беларусі яны былі любімай дзіцячай забавай. Сёння дзе-нідзе яшчэ працуюць майстры, якія робяць такія цацкі. У большасці – у выглядзе жывёл і птушак. (Паказвае, дзеці называюць.) Гэтыя жывёлы і птушкі даюць моц чалавеку. А калі з імі гуляюць дзеці, бацькі свішчуць на іх, і малыя не хварэюць, свісцёлкі ад ганяюць злых духаў. Я вам іх дару для таго, каб вы з імі гулялі і ніколі не хварэлі. Ну а зараз разам паспяваем і пасвішчам. (Дзеці выконваюць песню “Гусачок”.)
         В. Дзякуй, бабуля, за цацкі-свісцёлкі. Але нам трэба вяртацца. Да пабачэння!
Коплексны занятак па маляванню, аплікацыі, ўспрыманню мастацкага слова ў малодшай групе “Першы снег”
Праграмныя задачы: выклікаць жаданне выконваць малюнак з   дапамогай тампона;
практыкаваць у раскладванні і наклейванні гатовых форм на супольным лісце паперы;             
 выклікаць эмацыянальны водгук на успрыманне літаратурных фрагментаў.
Матэрыялы і абсталяванне:
1. Ліст паперы зафарбаваны у карычневы колер (лясныя палянкі), ліст картона ў выглядзе ваконнай рамы з цемным “шклом”.
2. Белая гуашь, тампоны, анучкі.
3. Прыгожая каробачка з наборам сняжынак для наклейвання і для гульні.
4. Клей, пэндзлікі, кашолка з 3-5 рознакаляровымі клубочкамі, пасярод якіх адзін - белы.
5. Некалькі ёлак для імітацыі лясной палянкі, касцюм для Зімушкі- зімы.
6. Падбор урыўкаў вершаў пра зіму.
Арганізацыя і методыка правядзення занятку:
1. Стварэнне гульнёвых зон у розных месцах групавога пакою: размясціць “палянкі”, побач з каторымі ставяцца елачкі, пад адной з іх паставіць падносы з фарбамі і тампонамі, у процілеглым баку замацаваць на сцяне вакно па двух баках якога падрыхтаваны баначкі з клеем, пэндзлікі, анучкі.
2. У суседнім памяшканні падрыхтавана Зімушка-зіма.
Першая частка. Стварэнне гульнёвай сітуацыі.
Пад музыку, танцуючы, з’яўляецца Зімушка. Яна падзывае да сябе дзяцей, знаеміцца з імі, прапануе разгледзіць яе ўбор, удакладняе яго колер, потым звяртае ўвагу на вакно, пытае ў дзяцей, што яны бачуць там, удакладняецца, што на дахах дамоў, на зямлі ляжыць снег, што стала халадней, таму што прыйшла зіма.
Зімушка чытае верш пра зіму:        
Закружыліся сняжынкі
         Нізка-нізка над зямлей
         Ціха лётаюць пушынкі
Незлічоннай чарадой      
Зімушка прапануе пагуляць з ёй, каб трошкі пагрэцца, толькі адразу дзеці павінны сціснуць рукі ў  кулачкі, уявіць, што трымаюць жменю снега і сказаць, што яны адчулі, холад ці цяпло. Пад музыку дзеці кружацца, пляскаюць у далоні.
Зіімушка паведамляе, што ў яе яшчэ шмат работы, яшчэ не ўсюды выпаў снег, просіць дзяцей дапамагчы ёй і запрашае ў зімовы лес.
Другая частка. Падарожжа ў зімовы лес.
Зімушка прапануе з кошыка з клубочкамі выбраць яе клубочак, які будзе паказваць ім дарогу (белы). Дзеці трапляюць на палянку, пад ёлачкамі знаходзяць фарбы і тампоны і разам з Зімушкай малююць розныя сняжынкі на палянках. Зімушка выказвае падзяку дзецям, кажа, што палянка стала прыгожай, зімовай.
Клубочак коціцца далей і прыводзіць дзяцей да картоннага вакна. Зімушка расказвае пра тое, што ўкрываць зямлю бліскучым снегам ёй дапамагае дзядуля Мароз. Ен, як сапраўдны чараўнік, можа ператварыць ваконнае шкло ў прыгожыя снежныя карціны з маленькіх і вялікіх сняжынак. Давайце, дапаможам яму. Зімушка паказвае каробачку са сняжынкамі, і дзеці, намазваючы толькі сярэдзінкі выразак, упрыгожваюць імі “вокны”, самастойна выбіраючы месца для наклейвання.
Зімушка звяртае ўвагу на тое, як прыгожа стала навокал, усюды снег, сняжынкі, зусім, як сапраўдныя. Чытае верш:
         Закружыліся сняжынкі
         Б’юць ціхутка па акне
         Быццам новыя сцяжынкі
         Пракладаць завуць мяне.
Трэцяя частка. Закружыліся сняжынкі.
Зімушка раздае дзецям сняжынкі на нітачках - падарунак ад дзядулі Мароза. Пад мелодыю ўсе кружацца, лётаюць, прысядаюць, гуляюць са сняжынкамі. Кружачыся сярод дзяцей Зімушка- зіма незаўважліва знікае.
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.