Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

18 лістапада 2021 года - Сусветны дзень некурэння

Дата: 22 ноября 2019 в 22:01, Обновлено 10 марта 2021 в 15:37
Рэспубліканская антытытунёвая інфармацыйна-адукацыйная акцыя
<section>
Штогод па ініцыятыве Міжнароднага саюза па барацьбе з ракам ў трэці чацвер лістапада праводзіцца Дзень некурэння. 
Рэспубліканская антытытунёвая інфармацыйна-адукацыйная акцыя ініцыявана Міністэрствам аховы здароўя Рэспублікі Беларусь.
Ужыванне тытуню з'яўляецца самай значнай, якую можна прадухіліць прычынай смерці, аднак, менавiта яна ў цяперашні час, па дадзеных СААЗ, прыводзіць да смерці кожнага дзясятага дарослага чалавека ў свеце.
У Беларусі, па выніках даследавання паводніцкіх і біялагічных фактараў рызыкі ўзнікнення неінфекцыйных паталогіі сярод насельніцтва ва ўзросце ад 18 да 69 гадоў, (STEPS-даследаванні), паліць 29,6% насельніцтва. І хоць, дзякуючы антытытунёвай мерам, якія праводзяцца ў нашай краіне, колькасць спажыўцоў тытуню зніжаецца (на 12% з 2001 года), праблема па-ранейшаму застаецца актуальнай.
Мэта акцыі - прафілактыка захворванняў, прычынна звязаных з тытунекурэннем, павышэнне ўзроўню інфармаванасці насельніцтва ў дачыненні да згубных наступстваў спажывання тытуню і ўздзеяння тытунёвага дыму, якія прыводзяць да ўзнікнення залежнасці і шэрагу сур'ёзных захворванняў, фарміраванне ў грамадзянскай супольнасці падтрымкі мер, накіраваных на абарону насельніцтва ад наступстваў спажывання тытунёвых вырабаў.
Прэсс-служба Мiнiстэрства аховы здароўя
</section>
Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.